У чацвер працаўнікі торфапрадпрыемства “Татарка” і жыхары пасёлка мелі магчымасць сустрэцца з міністрам юстыцыі краіны Віктарам Галаванавым, першым намеснікам старшыні райвыканкама Васілём Пятроўскім, пракурорам раёна Аляксандрам Канецкім, старшынёй суда раёна Станіславам Сітнікам і другімі членамі інфармацыйна-прапагандысцкай групы.
Напачатку Віктар Рыгоравіч спыніўся на галоўным пытанні, вынесеным на парадак дня студзеньскага дня інфармавання насельніцтва — “Першы год новай пяцігодкі: асноўныя арыенціры сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2011 годзе”, а потым адказаў на шматлікія пытанні, якія цікавілі людзей. Прычым, далёка не ўсе з іх тычыліся законнасці, многіх хвалявала добраўпарадкаванне пасёлка, рамонт жытла, перспектывы мясцовага прадпрыемства і г.д. На асобныя адказы былі да-дзены прама на сходзе, пэўная колькасць патрабуе дадатковага вывучэння і таму, натуральна, яны ўзятыя на кантроль, заяўнікам прыйдзецца крыху пачакаць.
У гэты ж дзень члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама правялі сустрэчы з землякамі ў іншых працоўных калектывах і па месцы жыхарства.