Пыталіся — адказваем Прадаюцца ландышы №45

— Ці не з’яўляецца парушэннем прыродаахоўнага
заканадаўства гандаль ландышамі, які вядзецца на міні-рынках і каля гарадскіх
магазінаў?

Анатоль П., г. Асіповічы.

Адказ на пытанне чытача дае дзяржінспектар
інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Уладзімір Якушаў:

— У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам
катэгарычна забаронены збор і продаж толькі тых раслін, якія занесены ў
Чырвоную кнігу. Ландыш майскі не адносіцца да ахоўваемых відаў, таму парадак
яго збору падпарадкоўваецца Правілам нарыхтоўкі другаступенных лясных рэсурсаў
і ажыццяўлення пабочнага лесакарыстання.

Узгаданы дакумент забараняе нарыхтоўку
дзіка-рослай сыравіны ў лясах-запаведніках, на тэрыторыі помнікаў прыроды, у
гарадах, лесапаркавых зонах і там, дзе канцэнтруюцца расліны-чырвонакніжнікі.
На Асіповіччыне пералічаных мясцін няма, таму ніякіх прэтэнзій да людзей, якія
збіраюць ландышы ў нашым раёне і гандлююць імі, у IАЖіРС няма.

 

Последние новости

Общество

“Код от домофона”: как работает новая схема обмана

14 сентября 2025
Читать новость
Общество

Неделя нулевого травматизма

13 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 13 сентября для всех знаков зодиака

13 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Вчера согрешил, съел”. Лукашенко признался, что страшно любит картошку

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в этом году хороший урожай, будем с хлебом и картошкой

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о планах связать Минск и города-спутники быстрым транспортным сообщением

12 сентября 2025
Читать новость