Прывесці ў парадак планету №41

Многія з нас звыкла лічаць, што адказнасць за
добраўпарадкаванне ляжыць на гарадскіх камунальніках. Яно і зразумела: значна
лягчэй перакласці ўсё на плечы іншых, а самім нічога не рабіць. Але ёсць яшчэ
суботнікі і так званыя месячнікі добраўпарадкавання, падчас каторых і самі
гараджане прыкладаюць нямала намаганняў для навядзення чысціні і парадку на
вуліцах і прыдамавых тэрыторыях. Радуючыя вока свежай зелянінай паркі і скверы,
новыя кветнікі і г.д. — вынік станоўча праведзенага месячніка па
добраўпарадкаванні, які праходзіў у горадзе на працягу красавіка.

Як паведаміў дырэктар ДУКВП
«Райсэрвіс» Аляксандр Маслаў, падчас яго правядзення толькі
гарадскімі камунальнікамі «праведзены ямачны рамонт вулічнага дарожнага
па-крыцця, пафарбавана агароджа на пуцеправодзе і вакол возера ў гарадскім
парку, цалкам пабелены дваровыя бар-дзюры, ачышчаны гарадскі парк ад леташняга
лісця, нанесена дарожная разметка на пешаходных пераходах па вуліцах
Рабоча-Сялянскай, Дзмітрыева, 60 гадоў Кастрычніка, адрамантавана і пафарбавана
агароджа вакол гарадскіх могілак у в. Прудок і па вул. Юбілейнай. Прыве-дзены ў
належны стан месцы ўсіх вайсковых пахаванняў».

Пабеленыя ствалы дрэў і дваровыя бардзюры,
чысціня і парадак у дварах і вакол адміністрацыйных будынкаў — гэта таксама
вынік красавіцкага месячніка па добраўпарадкаванні, у якім прынялі ўдзел
працаўнікі дзяржаўных арганізацый і прадпрыемстваў, калектывы навучальных
устаноў і сотні асіпаўчан — тых, хто на справе, а не на словах клапоціцца аб
сваім любімым горадзе. У рамках месячніка па добраўпарадкаванні адбыўся і
раённы суботнік, у якім прыняло ўдзел больш за 16 тысяч землякоў. Аб’ём
вытворчай прадукцыі, выпушчанай на рабочых месцах, перавысіў 63 млн. рублёў, а
кошт выкананых падрадных работ склаў каля 70 мільёнаў беларускіх рублёў.
Праведзена значная работа па ачыстцы ад смецця лесапаласы ў прамысловай зоне горада.

Маленькі прынц Антуана дэ Сент-Экзюперы гаварыў:
«Ёсць такое цвёрдае правіла. Раніцою ўстаў, памыўся, прывёў сябе ў належны
стан — і адразу прывядзі ў парадак планету». Гэтыя словы класіка даўно
сталі крылатымі: кожны паважаючы сябе чалавек разумее, што яго маленькая планета
— гэта дом, горад, вёсачка, дзе ён жыве, завод, арганізацыя ці ўстанова, дзе
працуе або вучыцца. Як прыемна прайсціся з сябрамі па дагледжанай вуліцы,
прысесці з дзецьмі на лаўку ва ўтульным скверы, паказаць гасцям любімыя месцы ў
горадзе — і з гонарам пачуць ад іх словы зайздрасці і захаплення чысцінёй і
парадкам.

Няхай жа так будзе на нашай планеце!

Хрысціна КЛІМАВА.

Последние новости

Общество

В интересах государства и людей: начальник ИМНС по Осиповичскому району Елена Папыльченко — о налогах, доходах и новшествах

12 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 12 июля для всех знаков Зодиака

12 июля 2026
Читать новость
Общество

У истоков отрасли: Осиповичский опытный лесхоз отметил 90-летие — история от дубрав до зубра

11 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июля для всех знаков Зодиака

11 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с первым заместителем Осиповичского райисполкома

10 июля 2026
Читать новость
Общество

«Часовые очереди» на АЗС — фейк? Корреспонденты «АК» проверили заправки Осиповичей

10 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем