Прывесці ў парадак планету №41

Многія з нас звыкла лічаць, што адказнасць за
добраўпарадкаванне ляжыць на гарадскіх камунальніках. Яно і зразумела: значна
лягчэй перакласці ўсё на плечы іншых, а самім нічога не рабіць. Але ёсць яшчэ
суботнікі і так званыя месячнікі добраўпарадкавання, падчас каторых і самі
гараджане прыкладаюць нямала намаганняў для навядзення чысціні і парадку на
вуліцах і прыдамавых тэрыторыях. Радуючыя вока свежай зелянінай паркі і скверы,
новыя кветнікі і г.д. — вынік станоўча праведзенага месячніка па
добраўпарадкаванні, які праходзіў у горадзе на працягу красавіка.

Як паведаміў дырэктар ДУКВП
“Райсэрвіс” Аляксандр Маслаў, падчас яго правядзення толькі
гарадскімі камунальнікамі “праведзены ямачны рамонт вулічнага дарожнага
па-крыцця, пафарбавана агароджа на пуцеправодзе і вакол возера ў гарадскім
парку, цалкам пабелены дваровыя бар-дзюры, ачышчаны гарадскі парк ад леташняга
лісця, нанесена дарожная разметка на пешаходных пераходах па вуліцах
Рабоча-Сялянскай, Дзмітрыева, 60 гадоў Кастрычніка, адрамантавана і пафарбавана
агароджа вакол гарадскіх могілак у в. Прудок і па вул. Юбілейнай. Прыве-дзены ў
належны стан месцы ўсіх вайсковых пахаванняў”.

Пабеленыя ствалы дрэў і дваровыя бардзюры,
чысціня і парадак у дварах і вакол адміністрацыйных будынкаў — гэта таксама
вынік красавіцкага месячніка па добраўпарадкаванні, у якім прынялі ўдзел
працаўнікі дзяржаўных арганізацый і прадпрыемстваў, калектывы навучальных
устаноў і сотні асіпаўчан — тых, хто на справе, а не на словах клапоціцца аб
сваім любімым горадзе. У рамках месячніка па добраўпарадкаванні адбыўся і
раённы суботнік, у якім прыняло ўдзел больш за 16 тысяч землякоў. Аб’ём
вытворчай прадукцыі, выпушчанай на рабочых месцах, перавысіў 63 млн. рублёў, а
кошт выкананых падрадных работ склаў каля 70 мільёнаў беларускіх рублёў.
Праведзена значная работа па ачыстцы ад смецця лесапаласы ў прамысловай зоне горада.

Маленькі прынц Антуана дэ Сент-Экзюперы гаварыў:
“Ёсць такое цвёрдае правіла. Раніцою ўстаў, памыўся, прывёў сябе ў належны
стан — і адразу прывядзі ў парадак планету”. Гэтыя словы класіка даўно
сталі крылатымі: кожны паважаючы сябе чалавек разумее, што яго маленькая планета
— гэта дом, горад, вёсачка, дзе ён жыве, завод, арганізацыя ці ўстанова, дзе
працуе або вучыцца. Як прыемна прайсціся з сябрамі па дагледжанай вуліцы,
прысесці з дзецьмі на лаўку ва ўтульным скверы, паказаць гасцям любімыя месцы ў
горадзе — і з гонарам пачуць ад іх словы зайздрасці і захаплення чысцінёй і
парадкам.

Няхай жа так будзе на нашай планеце!

Хрысціна КЛІМАВА.

Последние новости

Общество

Неделя нулевого травматизма

13 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 13 сентября для всех знаков зодиака

13 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Вчера согрешил, съел”. Лукашенко признался, что страшно любит картошку

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в этом году хороший урожай, будем с хлебом и картошкой

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о планах связать Минск и города-спутники быстрым транспортным сообщением

12 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В а.г. Вязье Осиповичского района активно проводится ремонт улично-дорожной сети

12 сентября 2025
Читать новость