Прыродазберажэнне: "добрыя манеры” лесакарыстання №6

Пяць гадоў назад асноўны лесакарыстальнік раёна
— ДДЛГУ «Асіповіцкі доследны лясгас” — атрымаў сертыфікат міжнароднай
арганізацыі НЕПКОН, які пацвярджае, што прадпрыемства паспяхова рэалізуе
канцэпцыю «ўстойлівага кіравання экалагічна арыентаванай лясной гаспадаркай”.

Сэнс у тым, каб выконваць дастаткова жорсткія
ўмовы, прад’яўляемыя пры выдачы гэтага сертыфікату, ёсць: сёння на міжнародным
рынку прадаўцам драўніны, якія працуюць у адпаведнасці з патрабаваннямі НЕПКОН,
намнога прасцей прадаваць сваю прадукцыю.

Што ж уяўляе сабой міжнародная сістэма
экалагічна збалансаванага вядзення лясной гаспадаркі і які непасрэдны ўплыў яна
аказвае на справы асобна ўзятага прадпрыемства? Гаворыць галоўны ляснічы ДДЛГУ
«Асіповіцкі доследны лясгас” Віктар Дамарад:

— Пакладзены ў аснову сертыфікацыі НЕПКОН
прынцып дастаткова просты: лесакарыстальнік павінен падтрымліваць баланс
высечкі і пасадкі, адначасова захоўваючы існуючыя экасістэмы.

Дзеля гэтага трэба адмовіцца ад суцэльных
высечак, карыстання гусенічнай тэх-нікай, аддаць 5% плошчы сваіх угоддзяў пад
рэпрэзентатыўныя ўчасткі — зоны, дзе забаронена любая гаспадарчая дзейнасць — і
можна назіраць за натуральнай эвалюцыяй лясоў.

А яшчэ работа ў адпаведнасці з умовамі НЕПКОН
патрабуе ад лясгаса значных арганізацыйных намаганняў, сур’ёзных фінансавых
укладанняў, павышэння кваліфікацыі і экалагічнага выхавання працуючых у лесе
людзей.

«Падмацую” сказанае канкрэтнымі прыкладамі. Так,
пры лесараспрацоўках мы абавязаны пакідаць не меней 5 кубаметраў дупліс-тых
дрэў на кожным гектары — гэта неабходна для захавання папуляцый вавёркі, шэрагу
відаў птушак — і значную колькасць валежніка, на якім жывуць насякомыя, пэўныя
віды лішайнікаў і мікраарганізмаў.

Сама ж валка дрэў павін-на весціся так, каб
максімальна захоўваць кустоўе і травяністыя расліны. Дарэчы, у лесе катэгарычна
забаронена праліваць гаруча-змазачныя матэрыялы. Калі падобнае адбылося — нават
аб’ёмам у некалькі кропель — гэта месца трэба абавязкова «прамакнуць” сухім
пілавіннем, якое потым неабходна сабраць для далейшай утылізацыі…

У мінулым годзе лясгас набыў дзве сучасныя
машыны для лесараспрацовак — харвестар (механічны вальшчык) і фарвардар
(усюдыход-транспарцёр бярвенняў), сёлета плануецца купіць яшчэ адзін фарвардар.
Комплекс узгаданых машын дазволіць зменшыць непасрэдна наносімую лясам шкоду і,
адначасова, выслабаніць значную колькасць людзей і тэхнікі, якія будуць
задзейнічаны ў выкананні іншых неадкладных спраў.

Самая тэрміновая з іх — нарыхтоўка пасадачнага
матэрыялу дрэў. У час мінулагодніх пажараў лясы Расіі панеслі значныя страты, і
для яго хуткага выпраўлення ра-сійскія лесаводы вымушаны набываць маладыя дрэвы
за мяжой. Дзякуючы сертыфікацыі НЕПКОН Асіповіцкі лясгас можа стаць адным з
асноўных удзельнікаў гэтай унікальнай па маштабах лесааднаўленчай акцыі.

Другім прыярытэтам з’яўляецца выкананне
па-трабаванняў Мінлясгасу «Аб навядзенні парадку ў лясной гаспадарцы”. Нашаму
лясгасу давядзецца весці ачыстку ад смецця, сухіх і паваленых дрэў лясных
палос, якія прылягаюць да аўтадарог і чыгункі і маюць плошчу ў некалькі тысяч
гектараў…

 

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем