Праграма прыгажосці

Сёння тэрыторыі прадпрыемстваў выглядаюць ахайна і прыгожа, і гэта з’ява настолькі звыклая, што, каб уявіць занядбаны індустрыяльны пейзаж, патрэбна “ўключыць” фантазію на поўную магутнасць. Аднак так было не заўсёды. Больш таго, з моманту, калі ў нашай краіне навядзенне парадку на зямлі стала адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі, не прайшло нават дзесяцігоддзя. Што скажаш, чалавек да добрага прывыкае хутка…

Асіповіцкі завод аўтаагрэгатаў заўсёды ўдзяляў шмат увагі добраўпарадкаванню сваёй вытворчай базы, а ў мінулым годзе здолеў зрабіць у гэтай справе моцны рывок уперад і стаў бясспрэчным раённым лідарам.

Такое дасягненне не было выпадковым: ужо 6 гадоў на прадпрыемстве дзейнічае ўласная канцэпцыя ландшафтнага дызайну і выконваецца штогадовая праграма, у адпаведнасці з якой кожнае структурнае падраздзяленне завода прымае той ці іншы ўдзел у агульным добраўпарадкаванні. Сфарміравалася ў калектыве і своеасаблівая суполка “садаводаў”-аматараў, якія займаюцца гэтай справай ахвотна і з душой.

Вось так агульнымі намаганнямі і ўдалося ўжо зрабіць даволі шмат. На жаль, вялікае бачна на адлегласці, таму ў цэлым развіццё ландшафтнага дызайну АЗАА можна ацаніць хіба што з паветра. Прынамсі, гэта ўжо адбылося: адзін лётчык-аматар з бабруйскага аэраклуба, які пралятаў над заводам, а пазней завітаў сюды па нейкіх справах, не хаваючы эмоцый адзначыў, што тэрыторыя аўтаагрэгатчыкаў выглядае, як сапраўдны парк!

Летась у гэтым парку быў створаны эстэтычны цэнтр на месцы непатрэбнага падмурка аднаго з унутрызавадскіх “недабудаў” разбілі сквер, у планіроўцы якога прымяняліся самыя актуальныя ідэі садова-паркавай архітэктуры. Наколькі паспяховым стаў праект, красамоўна сведчыць вялікая колькасць жадаючых сфатаграфавацца на ўлонні кутка казачнай прыроды. Цікава, што сквер стаў не толькі папулярным месцам рэлаксацыі працаўнікоў, але і свайго роду іміджавай рэкламай завода. Здымак на памяць тут робіць амаль кожны, хто прыязджае на АЗАА.

Генератар ідэй і каардынатар усіх работ па рэалізацыі праграм добраўпарадкавання — інжынер садова-паркавай гаспадаркі Антані-на Конахава. Якая і расказала аб некаторых “сакрэтах” прыгажосці АЗАА:

— Тэрыторыя завода — гэта, натуральна, не дачны ўчастак. Розніца не толькі ў памерах: азеляненне прадпрыемства прызначана радаваць вока кожнага з работнікаў, па магчымасці круглы год дапамагаць ім зараджацца пазітыўнай энергіяй і адначасова — абавязана гарманічна ўпісвацца ў індустрыяльны пейзаж, не перашкаджаць вытворчаму працэсу.

Найлепш адпавядае гэтым умовам і абмежаванням свабодны стыль ландшафтнага дызайну, не прывязаны жорстка да пэўных форм ды колераў. Важнай перавагай выбранага стылю таксама з’яўляецца і тое, што ён дазваляе кожны сезон уносіць у вонкавы выгляд аздобленых участкаў нейкія новыя рысы, якія цалкам мяняюць іх успрыняцце.

Што тычыцца планаў на будучыню, то яны дастаткова маштабныя, дэталёва абдуманыя і маюць канчатковай мэтай пераўтварэнне ААТ “АЗАА” ў заканадаўцу моды, на якога будуць арыентавацца іншыя прадпрыемствы. А, можа, і гаспадары прыватных сядзіб у такой важнай і карыснай справе, як добраўпарадкаванне зямлі — нашага Асіповіцкага краю!

Последние новости

Власть

“Действуйте, не глядя ни на что!” Что Лукашенко потребовал от главы Минсельхозпрода

18 июля 2025
Читать новость
Образование

Продолжается прием документов в Осиповичский государственный колледж

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Уроженец деревни Зборск Осиповичского района Михаил Федоров передал местным жителям икону святых Космы и Дамиана Римских

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Са спадзяваннямі на добры ўраджай. У ААТ “ВязаўніцаАгра” адбылося свята “Зажынкі”

18 июля 2025
Читать новость
Власть

“Мужики, в бой!” Лукашенко требует по-военному решать задачи в ходе нынешней уборочной кампании

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Гарачая пара зараз не толькі ў аграрыяў, але і ў перапрацоўшчыкаў. І пераканаліся ў гэтым, наведаўшы Асіповіцкі вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі КХП”

18 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем