Працоўная моладзь-2010 №27

У якіх сферах сёння лакалізуецца асіповіцкая
працоўная моладзь? Пра гэта і іншае можна даведацца з сацыяльнага пашпарту
раёна, складаннем якога займаецца аддзел па справах моладзі і яго начальнік
Ларыса Волкава. Збор інфармацыі па астатніх раённых арганізацыях будзе
працягвацца да пачатку мая, і з анкет 25 арганізацый і прадпрыемстваў рэгіёна
“АК” даведаўся наступнае.

На 2010 год самай “маладой” арганізацыяй у гэтым
спісе з’яўляецца інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах, калектыў якой на
65,1% складаецца з дзяўчат і хлапцоў ад 18 да 31 года і налічвае 28 чалавек. За
ёй ідзе раённы аддзел унутраных спраў — 51,6% (94 чалавекі) і ААТ “Гандаль” —
36,6% (127). Самы невялікі працэнт маладых кадраў на кансервавым заводзе — 8,4
(14). І толькі на ААТ “ПМК       № 95
“Вадбуд” працуе моладзь ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў — 3 чалавекі.

Трэба адзначыць, што толькі ў падатковай
інспекцыі ўсе маладыя супрацоўнікі маюць вышэйшую адукацыю. Па колькасці
працоўных з падобнай “коркай” лідзіруе завод аўтаагрэгатаў, на якім робяць 92
выпускнікі ВНУ, аднак трэба ўлічваць, што ў штаце завода ўсяго налічваецца 710
маладых кадраў. Найбольш людзей з базавай адукацыяй сярод прадпрыемстваў
зафіксавана тут жа — 37 чалавек.

Між іншым, толькі ў падатковай інспекцыі, СП ААТ
“Дах”, установе па захаванні матэрыяльных каштоўнасцей “Маяк”, РАУС і філіяле №
722 “АЗБ Беларусбанк” пераважае моладзь з вышэйшай адукацыяй. Спецыялістаў з
сярэднеспецыяльнай больш за ўсё ў калектывах установы кіравання магістральных
газаправодаў ААТ “Белтрансгаз”, станцыі Асіповічы, дыстанцыі сігналізацыі і
сувязі, ДЭУ № 73, ЖКГ, аўтапарку і кансервавым заводзе. Сярэднепрафесіянальная
адукацыя пераважае на камбінаце бытавога абслугоўвання, у лакаматыўным дэпо,
ААТ “Гандаль”, філіяле “Белшына-агра”, аддзяленнях паштовай сувязі. Сярэдняя ж
прэвалюе ў ДРБУ № 199, АЗАА, раёне газазабеспячэння, шклозаводзе “Ялізава”,
малочным камбінаце, ПМК-95, вагонным дэпо і заводзе жалезабетонных канструкцый.

Па колькасці спецыяліс-таў, што замацаваліся на
прадпрыемстве ці ў арганізацыі, лідзіруе дыстанцыя сігналізацыі і сувязі:
сёлета на трэці год тут засталіся 10 чалавек.

Больш за ўсё членаў райарганізацыі “БРСМ” на
заводзе аўтаагрэгатаў — 55 чалавек. За ім ідуць РАУС і лакаматыўнае дэпо — па
47. А па членству ў “Белай Русі” лідзіруе падатковая інспекцыя — 12.

Больш за астатніх ганарыцца сваімі маладымі
су-працоўнікамі СП ААТ “Дах” і шклозавод “Ялізава”: на іх Дошках гонару
адзначаны адпаведна 3 і 2 спецыялісты.

Падрыхтавала Ганна ФАРЫДОВІЧ.

Последние новости

Общество

На гэты раз канчаткова. Дабрацца да Градзянкі: місія выканальная

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Председатель суда Осиповичского района проведет выездной прием граждан

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Прямые телефонные линии в Осиповичах 13 сентября

12 сентября 2025
Читать новость
Культура

В кинотеатре “Родина” состоится премьерный показ нового проекта Национальной киностудии “Беларусьфильм

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Сегодня — День сотрудника органов предварительного следствия

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 12 сентября для всех знаков зодиака

12 сентября 2025
Читать новость