18 лістапада на базе Асіповіцкага раёна прайшоў семінар-нарада абласнога Савета дэпутатаў. Галоўнай мэтай сустрэчы кіраўнікоў прадстаўнічай улады Магілёўшчыны стала абмеркаванне работы структур мясцовага кіравання і самакіравання па рэалізацыі дзяржаўных стандартаў абслугоўвання насельніцтва.
Дакладным індыкатарам своечасовасці і актуальнасці вынесеных на парадак дня пытанняў стаў удзел у нарадзе старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоля Рубінава.
Станоўча ацаніўшы намер Магілёўскага аблсавета правесці аналіз сваёй работы па рэалізацыі аднаго з найбольш знакавых для нашай дзяржавы сацыяльных праектаў і вызначыць далейшыя накірункі работы па павышэнні эфектыўнасці сістэмы сацыяльных гарантый, Анатоль Мікалаевіч, які наведаў раён з мэтай удзелу ў Адзіным дні інфармавання насельніцтва, азнаёміў прысутных з шэрагам важных эканаміч-ных і палітычных рэалій, якія ўплываюць на дзейнасць органаў улады, жыццё грамадства і кожнага беларуса. Як здаецца, з разважаннямі аднаго з найбольш уплывовых айчынных парламентарыяў будзе цікава пазнаёміцца і чытачам “раёнкі”.
Сацыяльная арыентацыя — галоўны прыярытэт
Нельга лічыць, што Беларусь стварае нейкую прынцыпова новую мадэль дзяржаўнага кіравання, эканомікі альбо грамадскіх зносін.
Пры ўзнікненні незалежнай Беларусі мы атрымалі ў спадчыну ад СССР празмерна цэнтралізаваную ўладу, дзяржманаполію на сродкі вытворчасці, гаспадарку і грамадства, якія вельмі доўга развіваліся практычна без зносін са знешнім светам. Зразумела, у аналагічнай сітуацыі апынуліся і іншыя пастсавецкія краіны, і кожная з іх выбірала свой шлях самастойнага існавання. Сёння, праз 20 гадоў, ужо можна рабіць нейкія высновы аб эфектыўнасці ўзятага курсу. Відавочна, што для краін СНД, якія не маюць вялікіх запасаў запатрабаваных на сусветным рынку рэсурсаў, Беларусь дасягнула бадай найлепшых вынікаў.
Безумоўна, рэалізуемы ў нашай краіне прынцып — моцная дзяржава і моцная сацыяльная накіраванасць дзяржаўнай палітыкі — мае свае недахопы, сярод якіх — зарэгуляванасць і пэўная нягнуткасць. Але, тым не менш, менавіта наша краіна здолела захаваць народную гаспадарку і пры гэтым зрабіла фенаменальны скачок ва ўзроўні жыцця лю-дзей, развіцці сацыяльнай сферы, добраўпарадкавання, шляхоў зносін, сродкаў камунікацыі…
Беларусь не спяшалася, яна паступова, паслядоўна і карпатліва ўкладвала ўсё, што магла, у стварэнне трывалага падмурка, на якім можна трымацца дастаткова ўпэўнена і брацца за вырашэнне новых задач. Сярод іх найбольш важная — пераразмеркаванне ўласнасці і паўнамоцтваў, фарміраванне законаў, традыцый, зносін, арыентаваных на прынятыя ў развітых краінах свету адносіны да маёмасці і дэмакратычныя каштоўнасці.
Сёння ўжо няма сумненняў, што гэты працэс не прывядзе, як тое адбылося ў Расіі, да ўтварэння невялікай групы алігархаў, альбо да палітычнага хаасу, як на Украіне, а стане чарговым этапам у будаўніцтве сумленнай і заможнай беларускай дзяржавы.
Iнфляцыя: плюсы і мінусы
Не сакрэт, што інтарэсы развіцця вытворчасці і сацыяльнай сферы супадаюць не заўсёды.
Айчынная прамысловасць з самага пачатку была вельмі неэфектыўнай, таму што ў Савецкім Саюзе Беларусь з’яўлялася свайго роду зборачным цэхам і амаль цалкам залежала ад паставак з іншых рэспублік. Калі існаваўшыя эканамічныя сувязі перарваліся, перад кіраўніцтвам краіны паўстала дылема: хутка ліквідаваць энерга- і матэрыялаёмістыя прадпрыемствы, каб укладваць сродкі ў развіццё больш перспектыўнай вытворчасці, альбо праводзіць менш эфектыўную паступовую рэструктурызацыю. Быў выбраны другі шлях, таму што ён дазваляў абысціся без “шокавай тэрапіі” і больш адпавядаў прынцыпу будаўніцтва сацыяльна-арыентаванай дзяржавы.
Натуральна, як кожны кампраміс, ён меў і перавагі, і недахопы.
Нашым вытворцам удалося без асаблівай рызыкі асвоіць азы дзейнасці ў рынкавых умовах, удасканаліць тэхналогіі, стварыць новыя, цалкам канкурэнтаздольныя прадпрыемствы.
Дзеля гэтага давялося штучна ўтрымліваць кошт нацыянальнай валюты на вельмі высокім узроўні, што прывяло да імклівага росту спажывання імпартных тавараў і, нарэшце, калі свабодныя фінансавыя рэсурсы дзяржавы скараціліся — да пачатку інфляцыі.
Падзенне курсу рубля наўрад ці каго парадавала, аднак для эканомікі яно стала выдатным стымулам для далейшага развіцця! За гэты год экспарт вырас на 30%, і калі скарыстацца ўзнікшымі магчымасцямі правільна, будзе расці і далей. Галоўнае — рабіць акцэнт на тым, што мы ўмеем рабіць добра і што выгадна прадаваць за мяжу. Выдатныя перспектывы ў гэтым плане стварае ўваходжанне Беларусі ў Мытны саюз, які, нягле-дзячы на шэраг нявырашаных пытанняў у зносінах з партнёрамі, адкрывае для нашых тавараў практычна бязмежны рынак Расіі і Казахстана.
Ну а ўсе мы з сёлетніх эканамічных пературбацый павінны зрабіць правільную выснову: нельга траціць больш, чым зарабляеш. Па шчасці, у нашага грамадства ёсць дастатковы запас часу, каб гэтаму навучыцца.
Вялікае асэнсоўваецца праз малое
Убачанае ўдзельнікамі семінара-нарады падчас знаёмства з аб’ектамі вы-творчасці і сацыяльнай сферы цалкам пацвердзіла думкі старшыні Савета Рэспублікі: міні-ЦЭЦ, фабрыка “Сонца”, ААТ “АЗАА”, СП ААТ “Дах”, робатызаваная ферма філіяла “Белшына-агра”, інфраструктура аграгарадкоў Вяззе і Ліпень…
Але ж цікава, якое месца ў абласным рэйтынгу выканання сацыяльных стандартаў сёння займае наш раён і наколькі ўвогуле іх сістэма адпавядае надзённым патрэбам насельніцтва?
Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Панцюхоў, падводзячы вынікі сустрэчы, адказаў на гэтыя пытанні наступным чынам:
— Пяць гадоў назад Асіповіччына стала першай у вобласці пляцоўкай, дзе была ўкаранёна сістэма дзяржстандартаў. Пэўны час раён заставаўся свайго роду эталонам для іншых адміністрацыйных адзінак, і зараз ён знаходзіцца сярод лідараў. Гэта азначае, што асіповіцкі вопыт і далей будзе асвойвацца ў маштабах Магілёўшчыны.
Аднак у сённяшніх умовах перад Саветамі і органамі выканаўчай улады ўзнікаюць новыя задачы, звязаныя з удасканаленнем і развіццём сістэмы гарантый, якія дае дзяржава грамадству. Галоўныя выклікі, на якія трэба знайсці адэкватны адказ, — захаванне ўзроўню дзяржстандартаў ва ўмовах эканамічных змен і дэмаграфічных зрухаў і стварэнне ўмоў, якія б стрымлівалі адток эканаміч-на-актыўнага насельніцтва ў іншыя краіны Мытнага саюза.
Задачы складаныя, але ж вырашальныя. Трэба толькі працаваць над іх вырашэннем, не пакладаючы рук…
“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х
10 сентября 2025
Культура
Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»
10 сентября 2025
Общество
Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений
10 сентября 2025
Общество
Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня
10 сентября 2025
Общество
Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября