Паралельная альбо другая вышэйшая адукацыя?

Некаторыя
маладыя людзі, паступіўшы ў ВНУ, з часам расчароўваюцца ў сваім выбары, але
пакідаць вучобу ўсё ж не вырашаюцца. Толькі сёння можна і не чакаць, пакуль
пройдзе пяць гадоў, каб атрымаць магчымасць зноў паступіць на іншую
спецыяльнасць. Выхад са становішча — паралельная адукацыя.

Спачатку
вызначымся: ці варта адрозніваць паняцці “паралельная адукацыя” і “другая
вышэйшая адукацыя”. Аб другім ідзе гаворка, калі чалавек мае на руках дыплом і
хоча атрымаць яшчэ адну спецыяльнасць. А вось паралельная адукацыя — выдатная
магчымасць вучобы для студэнта старэйшых курсаў дзённай формы навучання: другую
вышэйшую студэнт атрымлівае завочна, і пры гэтым яго адразу ж залічваюць на
другі курс.

Што для гэтага
неабходна? Найперш — сур’ёзныя намеры, вы павінны дакладна вырашыць: хочаце
атрымаць “оптам” дзве прафесіі ці не? А для гэтага, канешне, трэба добра
вучыцца. Паводле дзеючых правілаў, магчымасць атрымліваць паралельную адукацыю
маюць толькі тыя студэнты, у якіх у заліковай кніжцы няма ні адной ацэнкі ніжэй
сямі балаў. Спатрэбяцца час і цярпенне для таго, каб сабраць па-трэбныя даведкі
і дазволы. Потым, калі пачнецца чарговая кампанія па прыёме студэнтаў у
вышэйшыя навучальныя ўстановы, неабходна будзе падаць у прыёмную камісію,
акрамя звычайнага набору дакументаў, яшчэ і акадэмічную даведку са сваёй ВНУ, а
таксама дазвол дэкана ці рэктара з асноўнага месца вучобы.

Яшчэ адзін
нюанс. Звычайна на паралельную адукацыю па кожнай спецыяльнасці вылучаецца да
пяці месцаў штогод, і калі жадаючых будзе больш, то арганізуецца конкурс.
Прыёмная камісія тады звяртае ўвагу на сярэдні бал акадэмічнай даведкі. Гэта
яшчэ адна прычына, каб з першага ж курса асноўнага факультэта вучыцца настолькі
добра, наколькі магчыма.

Такая
адукацыя, канечне, стрэс. Калі вас залічаць, то будзе неабходна здаць
акадэмічную розніцу паміж навучальнымі планамі дзвюх спецыяльнасцей. Плюс, калі
ў звычайнага студэнта ў год дзве сесіі, то ў вас іх будзе чатыры, значыць
хранічны недахоп часу і фізічная стамляльнасць вам забяспечаны.

Аднак у
паралельнай адукацыі ёсць свае плюсы. Па-першае, вы студэнт двух факультэтаў,
значыць, у вас больш сяброў і знаёмых. Па-другое, пры добрасумленнай вучобе вы
інтэлектуальна ўзбагачаеце свой узровень, прычым веды, атрыманыя на адным
факультэце, магчыма, дапамогуць і на іншым. Па-трэцяе, навучыцеся разумна
размяркоўваць час — якасць, якая вельмі спатрэбіцца ў жыцці. Па-чацвёртае,
сэканоміце час. Напрыклад, калі пасля трэцяга курса захочаце атрымаць
паралельную адукацыю, то ў цэлым пойдзе 7 гадоў на атрыманне двух дыпломаў, а
калі вырашыце атрымліваць другую вышэйшую адукацыю пасля атрымання першага
дыплома, то выдаткі — у лепшым выпадку — 8 гадоў. Па-пятае, кошт навучання ніжэй,
чым пры атрыманні другой вышэйшай. І, нарэшце, галоўнае, уявіце — у вас два
дыпломы! А такі факт не толькі парадуе вашых будучых работадаўцаў, але і
прымусіць іх ставіцца да вас сур’ёзна.

Последние новости

Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Полковник Александр Авдей посвятил службе в Вооруженных Силах 30 лет

20 августа 2025
Читать новость
Благоустройство

В этом году в Осиповичах началась реконструкция городских очистных сооружений

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем