Пачынаць ніколі не позна № 1

“Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў —
гэта твар, візітная картка мясцовага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання
насельніцтва”, — пераканана яго загадчыца Тамара Шкарубская.

— Менавіта ў нас 25 грамадзян працаздольнага
ўзросту з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, з абмежаванымі жыццёвымі
здольнасцямі атрымалі магчымасць збірацца разам, — гаворыць яна. — Нашы
сацыяльныя работнікі — сама, два спецыялісты і кіраўнік гурткоў — дапамагаюць
хворым людзям адаптавацца ў “сваім” асяроддзі. Праводзім работу па арганізацыі
іх вольнага часу, дзякуючы працы майстэрні па дэкаратыўна-прыкладной творчасці
выяўляем і развіваем творчыя здольнасці кожнага нашага наведвальніка. Па
магчымасці, дапамагаем людзям у аднаўленні парушаных ці страчаных з прычыны
захворвання навыкаў самаабслугоўвання. Працуе гурток развіцця мовы,
харэаграфіі, фізкультуры і здароўя. За час дзейнасці ў аддзяленні стварылася
даволі добрая матэрыяльная база, цяпер марым пра трэнажоры, якія вельмі
неабходны многім наведвальнікам. Можа знойдзецца добры Дзед Мароз у вобразе
шчырага мецэната і дапаможа здзейсніць гэту мару?

У рамках раённай праграмы “Занятасць” на базе
аддзялення адкрыты тры працоўныя месцы: швачкі і двух аператараў ЭВМ. Закуплена
неабходнае абсталяванне, і раённае ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай
абароне насельніцтва на працягу года прапануе людзям з абмежаванымі
магчымасцямі месцы для іх працоўнай рэабілітацыі. Дарэчы, апошнім часам,
менавіта швачка Ірына Курс амаль цалкам забяспечыла неабходнымі пасцельнымі
рэчамі і шторамі наша аддзяленне кругласутачнага знаходжання — Дом ветэранаў у
Красным.

Толькі тры гады дзейнічае гэтае аддзяленне ў
Цэнтры сацыяльнага аб-слугоўвання, але яно ўжо стала грунтоўнай духоўнай
падтрымкай для хворых людзей працаздольнага ўзросту і іх бацькоў.

— З яго адкрыццём для большасці з нас пачалося,
можна сказаць, новае жыццё, — сцвярджаюць наведвальнікі. Ці трэба што тут
дабаўляць яшчэ?

Тамара ВАЛАДЗЬКО.

Последние новости

Общество

На прошлой неделе состоялся выездной семинар идеологического актива Осиповичского района

4 сентября 2025
Читать новость
Здравоохранение

Главный врач Осиповичской ЦРБ Павел Шатило о главных проблемах земляков со здоровьем

4 сентября 2025
Читать новость
Общество

Прямые телефонные линии в Осиповичах

4 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 сентября для всех знаков зодиака

4 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко присутствовал на военном параде в Пекине 

3 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Белорусско-узбекский женский бизнес-форум служит отправной точкой для новых договоренностей

3 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем