Па слядах “прамой лініі” ЧАЛАВЕК ЗВЯРНУЎСЯ І…

Больш за паўтара дзясятка жыхароў Асіповіччыны скарысталі ў аўторак магчымасць патэлефанаваць на «прамую лінію” старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці Ліліі Чыгір альбо звярнуцца непасрэдна, калі яна праводзіла прыём грамадзян у райвыканкаме. I пытанні, як і на ранейшых сустрэчах адказных пасадавых асоб з людзьмі, тычыліся самых розных бакоў жыцця землякоў: добраўпарадкаванне вуліц і прыдамавых тэрыторый, рамонт жылля, незадаволенасць работай міліцыі і медыкаў, праблемныя моманты ў фінансавай дзейнасці гаражных і будаўнічых кааператываў і г.д.

Кожны з заяўнікаў Ліліяй Мікалаеўнай быў уважліва выслуханы, па многіх уздымаемых пытаннях старшыня
райвыка
нкама Пётр Шукаловіч і кіраўнікі мясцовых камунальных і іншых службаў далі абгрунтаванае тлумачэнне адразу, шэраг зваротаў узяты Камітэтам на асаблівы кантроль, і па выніках дадатковага вывучэння ўзнятых пытанняў землякі абавязкова атрымаюць у вызначаныя заканадаўствам тэрміны адказы.

Не першы ўжо раз праводжу прыём грамадзян у Асіповічах, і ўжо нават па такой «дробязі”, што практычна няма паўторных зваротаў, адчуваецца мэтанакіраваная
работа мясцовай улады па зняцці праблем,
— адзначыла пры падвядзенні вынікаў старшыня абласнога КДК.
—
Тое, што гараджане і вяскоўцы звяртаюцца з набалелым — гэта нармальная жыццёвая з’ява, і яна абсалютна нікога не павінна здзіўляць. Галоўнае, каб чалавек адчуваў, што яго голас пачуты, на яго зварот належным чынам рэагуюць і прымаюць адпаведныя меры. I ніякім чынам нельга дапускаць, каб здаралася так, як пры вядзенні капітальнага рамонту дома 29 па вуліцы Сацыялістычнай. Тэмпы і якасць работ, як сведчаць факты, там проста недаравальныя, і я даю афіцыйнае даручэнне райвыканкаму дасканала разабрацца і аператыўна скончыць усё з запланаванага на доме. Мы да гэтага пытання яшчэ вернемся і абавязкова праверым зробленае.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем