Па слядах пісьма Вяззе: колькі каштуе наведаць лазню?

Напрыканцы студзеня рэдакцыя атрымала ліст ад жыхара в. Вяззе Валерыя Верамейкі, дзе ён уздымаў пытанне рэзка ўзросшай аплаты за наведванне калгаснай лазні.

Чаму такая сітуацыя ўзнікла? Раней, пакуль заканадаўчая база дазваляла, частку расходаў па лазні браў на сябе Вяззеўскі сельсавет. У 2011 годзе фінансаванне было прыпынена, і ўсе выдаткі ляглі на мясцовы калгас. Дэталёва падрыхтаваны гадавы баланс «Авангарда” паказаў, што лазня прынесла за год больш за 35 мільёнаў страт. Падлічыўшы, колькі павінен каштаваць білет, каб расходы хаця б не «білі па калгаснай кішэні”, была вызначана лічба 13 тысяч рублёў. Зразумела, што за такія грошы ніхто з вяскоўцаў прымаць душ не пайшоў бы. Сельгаспрадпрыемства, узяўшы частку выдаткаў у лютым на сябе, пакуль устанавіла кошт білета ў 8 тысяч. Але і гэта, безумоўна, таксама немалая сума, каб памыцца ў лазні гаспадаркі, асабліва сям’ёй.

Аб’ява аб павышэнні кошту вызвала абурэнне многіх жыхароў аграгарадка, аб чым сведчылі шматлікія званкі ў рэдакцыю, і «раёнка” звярнулася за адказамі і дапамогай вяскоўцам у розныя службы. Да вырашэння праблемы далучыўся райсавет дэпутатаў, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, Вяззеўскі сельскі Савет, СВК «Калгас «Авангард” і іншыя. У выніку агульнага пошуку лепшых варыянтаў спыніліся на перадачы лазні ў арэнду ДУКВП «Райсэрвіс”. Вось як характарызуе сітуацыю на сёння дырэктар камунальнага прадпрыемства Аляксандр Маслаў:

— Мы не супраць узяць яе ў арэнду. Для гэтага патрабуецца, каб сельгаскааператыў аформіў дакументы, бо, згодна з існуючымі, гэтае памяшканне значыцца як «дом механізатара”. Як толькі яны будуць прадстаўлены, лазня пяройдзе ў наша распараджэнне. Што чакаць ад гэтага вяскоўцам? Як і раней, абслугоўванне насельніцтва будзе адбывацца два разы на тыдзень. Зменіцца кошт білета. Зараз, напрыклад, па раёне адно наведванне «райсэрвісаўскай” лазні вагаецца ў залежнасці ад яе катэгорыі ад 3.240 да 4.310 рублёў. Такая цана для нас таксама не з’яўляецца рэнтабельнай, аднак частка сродкаў на «лазнеўскае” абслугоўванне насельніцтва, згодна з распараджэннем Магілёўскага аблвыканкама, паступае з бюджэту. У Вяззі застануцца працаваць тыя ж людзі, але зарплату ім будзе плаціць «Райсэрвіс”.

У значнай ступені зацікаўлена ў станоўчым вырашэнні пытання і кіраўніцтва калгаса. Як паведаміў старшыня СВК «Калгас «Авангард” Сяргей Сідарэнка, засталося дачакацца патрэбных дакументаў з Магілёва.

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем