Па слядах пісьма Дыябет не хвароба, а лад жыцця

«Чаму ў гарадскіх магазінах такі небагаты
пералік прадуктаў для дыябетыкаў? А калі яны і ёсць, то трэба затраціць шмат
часу, каб знайсці неабходнае на паліцах”,
— паведаміў адзін з чытачоў «раёнкі”,
занепакоены тым, што становіцца ўсё цяжэй арганізаваць рацыянальнае харчаванне.

Пры цукровым дыябеце людзі — такіх у раёне
налічваецца каля паўтары тысячы — абавязаны сачыць, што яны ядуць, каб па
мінімуму выключыць ежу, у якой утрымлі-ваюцца «небяспечныя” вугляводы,
пазбягаць салодкага. Як вядома, харчовая прамысловасць вырабляе для дыябетыкаў
спецыяльныя прадукты, якія і паступаюць у гандлёвую сетку.

— У якім асартыменце і колькі чаго завезці,
кожны магазін вырашае індывідуальна, у залежнасці ад попыту,
— гаворыць
прадавец «Сузор’я” Алеся Жаромская. — У нас, напрыклад, ёсць у продажы хлеб
дыябетычны і булкі з фруктозай, а таксама хлябцы. Не пастаянна, але бывае
пячэнне, вафлі дыябетычныя, цукразамяняльнікі. Ці абазначана нейкім чынам гэтая
прадукцыя? Не. Каму трэба, той без праблем яе знойдзе.

У магазіне «Перекресток” райста паведамілі, што
на дадзеную прадукцыю попыту няма, але некалькі відаў дыябетычных прадуктаў
можна купіць. Так жа выказаліся і ў крамах №№ 1, 4, 8, 15, якія належаць ААТ
«Гандаль”. Затое парадавалі магазіны «Цэнтральны” (ААТ «Гандаль”) і «Северный”
(райста). Загадчыца апошняга Галіна Ляўкова паведаміла, што іх калектыў з
павагай ставіцца да пакупнікоў, хворых на дыябет, таму стараюцца як мага больш
разнастаіць асартыментны пералік дыябетычнай прадукцыі. Тут можна набыць не
толькі хлебабулачныя і крупяныя вырабы, але і сокі, напоі, некаторую малочную
прадукцыю, шакалад і пячэнне. Па словах Галіны Рыгораўны, магазін штогод
заключае дагавор з адной са ста-лічных кампаній «Здаровы прадукт”, якая і
ажыццяўляе дастаўку неабходных для дыя-бетыкаў тавараў. І прадаўцы заўсёды рады
дапамагчы спажыўцам знайсці патрэбнае. Падумваюць тут і аб тым, каб дыябетычныя
прадукты знаходзіліся ў адным месцы на стэлажы, да якога запрашала б
спецыяльная шыльда.

Як сказала загадчыца «Цэнтральнага” Соф’я
Барысава, у іх магазіне таксама дастойны выбар харчавання для дыябетыкаў. І тыя
могуць і без дапамогі прадаўца вы-браць што патрэбна — вітрына пазначана
надпісам «Прадукты для дыябетыкаў”.

— Мы знаходзімся ў адным з бойкіх месцаў
горада, пакупнікоў шмат, і да запытаў кожнага трэба адносіцца з павагай,

гаворыць Соф’я Іванаўна. — Клопат аб хворых людзях, якім патрэбна пра-вільна
арганізаваць свой рацыён — наша задача. Таму пры фарміраванні заяўкі абавязкова
ўлічваем і гэты фактар. Стараемся, каб на прылаўках было ўсё неабходнае, каб
чалавек не шукаў іншую краму. Сёння можам прапанаваць звыш 30 найменняў
прадуктаў для дыябетыкаў. Адклікаемся і на просьбы аб прывозе канкрэтнага
прадукту.

Асіповіцкія хлебапёкі таксама турбуюцца пра
зда-роўе землякоў. Як паведамілі на мясцовым хлебазаводзе, наладжаны выпуск
хлеба «Віцебскі дыябетычны” і «Бялковы дыябетычны аўсяны”, булкі «Гомельская з
фруктозай”. Пастаўляецца тавар не толькі ў межах раёна, але і ў Бабруйск,
Мар’іну Горку.

«Дыябет не хвароба, а лад жыцця”, — з
аптымізмам заўважыла адна з субяседніц, якая ўжо 13 гадоў жыве з гэтым
дыягназам. Прызвычаілася, як кажуць. Але немалаважна, каб і гандаль, і аб’екты
грамадскага харчавання ніколі не забывалі пра тых, хто мае патрэбу ў дыетычным
харчаванні.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о новых условиях предоставления современной сельхозтехники

6 ноября 2025
Читать новость
Власть

«На аркане людей не затащишь». Лукашенко о задаче создавать привлекательные условия в агрогородках

6 ноября 2025
Читать новость
Общество

7 ноября в Осиповичах пройдут мероприятия, посвященные Великому Октябрю

6 ноября 2025
Читать новость
Общество

Мотосезон подорожает. Узнали, какой налог будут платить владельцы мощных мотоциклов в 2026 году

6 ноября 2025
Читать новость
Культура

Афиша кинотеатра «Родина» в Осиповичах 6 — 7 ноября

6 ноября 2025
Читать новость
Происшествия

Пожар в частном доме, шесть ДТП и четыре пьяных водителя: итоги недели в Осиповичском районе 

6 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем