менавіта пад такой назвай прайшла ў раённым Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва акцыя для маламаёмнай катэгорыі насельніцтва. На працягу двух тыдняў студзеня прадстаўнікі ўстановы раздалі сваім падапечным больш за 30 флікераў.
Разам з гутаркай аб неабходнасці нашэння гэтых святлоадбіваючых элементаў гараджане атрымалі своеасаблівыя значкі ці павязкі, якія можна прымацаваць да сумкі, на верхняе адзенне ці нават абутак.
— Флікеры адбіваюць святло ў цемры і дазваляюць вадзіцелю аўтамабіля лепш бачыць пешахода, што, безумоўна, стварае бяспеку чалавеку на дарозе, — так патлумачыла мэту праведзенага мера-прыемства дырэктар установы Ірына Асіпчук.