Не толькі побач, але і разам №6

Значную частку свайго жыцця чалавек праводзіць
на рабоце. Наколькі яму там ва ўсіх сэнсах утульна, у многім залежыць ад дзейнасці “мясцовага”
прафкама. Гэта пацвярдзіла і гутарка са старшынёй райкама прафсаюза працаўнікоў
аграпрамысловага комплексу Святланай Сідарэнка.

— Новы якасны віток у існаванні прафсаюзаў
даказвае памылку тых, хто думаў, што гэтая структура безнадзейна састарэла…

— У выніку застаецца толькі сапраўднае,
прайшоўшае выпрабаванне часам, на практыцы даказаўшае мэтазгоднасць — гэта я
пра прафсаюзы. Мінулы год быў актыўным і важным: прайшлі галіновыя з’езды і
ФПБ. Дзяржава ўскладае вялікія надзеі, што менавіта прафесійныя аб’яднанні
дапамогуць яшчэ лепш мабілізаваць, накіраваць на плённы шлях, згуртаваць
калектывы. Мы павінны быць надзейнай апорай як для працаўнікоў, так і для
наймальнікаў. Прафсаюз дае чалавеку падтрымку ў цяжкую хвіліну. Калі патрэбна,
можам, канечне, і паўшчуваць нядобрасумленнага працаўніка.

— Адзін са штодзённых клопатаў — ахова працы. Як
тут справы?

— За мінулы год выпадкаў траўматызму ў
сельгаспрадпрыемствах раёна не зафіксавана. Аднак гэта не азначае, што можна
расслабіцца. У лістападзе-снежні ва ўсіх калектывах з удзелам райкама,
спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання праве-дзены сходы, на
якіх былі абмеркаваны пытанні выканання тэхнікі бяспекі. Стараліся данесці да
кожнага, што, трымаючыся ўстаноўленых правілаў, яны абараняюць не толькі сваё
жыццё, але і жыцці працуючых побач людзей. Утойванне, замоўчванне ў такіх
выпадках недапушчальныя.

— Не вельмі даўно прайшоў пленум райкама. Якія
пытанні ўздымаліся?

— Асноўнай тэмай былі калектыўна-дагаворныя
адносіны. Вялі размову і датычна задач райарганізацыі па ўзмацненні абароны
законных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў працаўнікоў шляхам
удасканалення гэтых адносін згодна з рашэннямі VI з’езда ФПБ. Абмяркоўвалі
рознае: рост зарплаты, недапушчэнне вытворчага траўматызму, аздараўленне,
выкананне сацыяльных абавязацельств. Найважнейшая мэта прафактыву — забяспечыць
пастаянны дыялог паміж наймальнікам і працаўніком, баланс інтарэсаў і
сфарміраваць атмасферу партнёрства.

— Якая справа для прафсаюза параўнальна новая?

— Мы актыўна ўключыліся ў кампанію па
рацыянальным выкарыстанні паліўна-энергетычных рэсурсаў. Ужо некалькі гадоў
праводзіцца конкурс сярод пяр-вічных прафарганізацый па эканоміі ўсіх відаў
паліва і павышэнні эфектыўнасці іх выкарыстання. Сумесна праводзімыя
мерапрыемствы даюць свой плён. Так, летась у “Лапічах” зэканомілі 133 тысячы
кілават-гадзін, “Ясені” — 112, “Чырвоным ударніку” — 97.

— Зараз прыярытэт аддаецца рабоце з сем’ямі. Ці
ўдзельнічае ў гэтым прафсаюз?

— Кожная “ячэйка грамадства”, якая знаходзіцца ў
сацыяльна складаным становішчы, пад асаблівым кантролем. Мы наведваем сем’і,
глядзім, як арганізаваны быт, наладжана выхаванне дзяцей, дапамагаем па меры
магчымасці. У летні перыяд займаемся аздараўленнем. Нягледзячы на тое, што наш
галіновы лагер быў перададзены аддзелу адукацыі, колькасць атрымаўшых пуцёўкі
дзяцей працаўнікоў АПК не знізілася.

— Ваша прафсаюзная райарганізацыя аб’ядноўвае 21
“пярвічку”, 2.700 чалавек. На якіх катэгорыях работнікаў акцэнтуеце асаблівую
ўвагу?

— Iмкнёмся стварыць належныя ўмовы працы і
зрабіць работу ў сельскай гаспадарцы прэстыжнай і прывабнай для ўчарашніх студэнтаў.
Сумесна з упраўленнем райсельгасхарчу праводзілі пасяджэнні клуба маладых
спецыялістаў, дзе юнакам і дзяўчатам давалі-ся розныя парады, абмяркоўваліся
хвалюючыя іх праблемы. Удзельнічае райкам і пры размеркаванні жылля. Шчырыя
працаўнікі таксама не выпадаюць з поля зроку: ужо сталі звыклай справай
ушанаванні пераможцаў сяўбы і жніва, у хуткім часе на сваю чарговую сустрэчу
лепшых пакліча клуб даярак. Дарэчы, гэтая традыцыя ўзнікла некалькі гадоў таму
назад менавіта ў нашым раёне, а зараз яе перанялі і іншыя райкамы вобласці.

— Падзеліцеся апошнімі навінамі?

— За 2010 год у абласным аглядзе-конкурсе на
лепшую работу па стварэнні ўмоў працы і вытворчага быту сярод
сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў узнагароджаны Дыпломам II
ступені прафкам ААТ “Асіповіцкі малочны камбінат”, які ўзначальвае Вера Пагодзіна.
Таксама адзначана МТФ “Вяззе” — у гаспадарцы кіруе “пярвічкай” Зінаіда
Міхадзюк, заслужыла добрыя водгукі за вядзенне спраў старшыня прафкама ААТ
“Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” Людміла Данілевіч.

Гутарыла Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Футбол. Первая лига. ФК “ЮниИксЛабс” — ФК “Осиповичи” — 5:2

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Никто с работы не снимал”. Лукашенко об экс-руководителе Нацбанка Каллауре

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о росте ЗВР: неправильно просто сидеть на “кубышке”, деньги должны работать

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

Справедливость, а не стремление к наживе. Лукашенко обозначил приоритеты для банков

9 сентября 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с заместителем начальника Могилевской таможни

9 сентября 2025
Читать новость
Общество

В кинотеатре “Родина” пройдет премьерный показ новой работы Национальной киностудии “Беларусьфильм”

9 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем