Не месца ўпрыгожвае чалавека 20.11.09, № 96.

Не месца ўпрыгожвае чалавека

Аграгарадок Каменічы лічыцца адным з аддаленых у Асіповіцкім раёне: і праехаць пад 80 кіламетраў шляху ў абодва бакі вытрымае не кожны, ды і сам праезд танным не назавеш. Таму вельмі важна, каб у вёсцы было добра наладжана забеспячэнне таварамі першай неабходнасці. Гэтую місію ўсклалі на сябе некалькі гандлёвых кропак: дзве — уласнікаў, адна — раённага спажывецкага таварыства.
Апошняя размешчана па вуліцы Касмічнай, на якой у асноўным пражываюць людзі сталага ўзросту. Доўга яны ніяк не маглі змірыцца з тым, што магазін амаль увесь час зачынены. Па якіх прычынах? Не будзем варушыць старое, галоўнае, што зараз вяскоўцы задаволены і распарадкам працы, і новай прадаўшчыцай, і асартыментам.
Некалькі месяцаў таму яго ўзначаліла Ірына Фірсава, і адразу людзі адчулі палёгку. Асабліва састарэлыя, якім іншы раз цяжка дабірацца ў далей размешчаныя крамы.
— Да 2005 года жыла ў Мінску, — гаворыць Ірына Валянцінаўна, — але па стане здароўя вымушана была з сям’ёй пераехаць у вёску. Месцам жыхарства зусім выпадкова абралі Каменічы. Абустроілі дом, завялі гаспадарку, ды і жывём сабе паціху. Што з работай магазіна нейкія нелады — добра ведала. Нам, мала-дзейшым, не праблема і да прыватнікаў схадзіць. А вось бабулек і дзядулек стала шкада. Таму і прыняла рашэнне на карысць ім — узначаліла краму. Прычым, раней ніякіх адносін да гандлю не мела.
— Ну і як, атрымалася? — пытаюся.
— Напачатку было складана. Афармляючы заяўку на тавар, не ведала колькі чаго заказваць. Бывае, прывязуць хлеб, а прадаць увесь не магу. На дапамогу прыйшлі супрацоўнікі райста: падказвалі, дапамагалі.
— Асартыментны пералік захоўваеце?
— Не толькі захоўваю, але паступова і павялічваю. Стала працаваць пад пакупніцкі заказ. Паступова аднаўляю крэдытную форму гандлю. Як і раней, людзям гэта выгадна.
— Які самы запатрабаваны тавар?
— Хлебабулачныя і малочныя прадукты. Спіртныя напоі яшчэ.
— З даведзенымі планамі спраўляецеся?
— Вучуся гэта рабіць. Ад выканання плана залежыць мая зарплата.
…Уважліва аглядаю новенькія паліцы і вітрыны, запоўненыя таварам. Выкладка — на ўзроўні, асартымент, на першы погляд, у наяўнасці. У мага-зіне чыста, прасторна. Ёсць куток для пакупніка з адпаведнымі дакументамі. На твары гаспадыні — шчырая ўсмешка, з якой яна аб-слугоўвае чарговага пакуп-ніка. А што больш апошняму трэба? Галоўнае, каб запатрабаваны тавар быў у продажы ды прадавец ветлівы.
Ніна ГЛIНСКАЯ.

Последние новости

Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

16 сентября 2026
Читать новость
Общество

Вчерашним студентам и учащимся гарантирован минимальный размер больничного

16 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам качества технического обслуживания жилых домов и благоустройство дворовых территорий

16 сентября 2026
Читать новость
Армия

На полигоне «Осиповичский» с 18 сентября по 31 декабря 2026 года, ЕЖЕДНЕВНО, включая выходные и праздничные дни, будут проходить боевые стрельбы подразделений Вооруженных Сил Республики Беларусь

16 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 16 сентября для всех знаков Зодиака

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем