Навіны мясцовых Саветаў 30.11.09, № 99.

Навіны мясцовых Саветаў

Ясень
Зіму яшчэ пэўная част-ка жыхароў цэнтральнай сядзібы сельсавета сустрэне з газам і водаправодам. На працягу апошніх двух гадоў тут газіфікавана ўжо 15 дамоў, 8 з якіх — па вуліцы Школьнай — сёлета. Па словах старшыні сельскага Савета дэпутатаў Андрэя Шацілы, справа падчас зацягваецца таму, што не кожны жыхар можа грашова “асіліць” падключэнне дома да газаправоду.
На вуліцах Садовай і Шасейнай напачатку восені быў пракладзены і запрацаваў водаправод працягласцю 1,5 кіламетра.
Акрамя таго, у Ясені ў гэтым годзе з’явіўся яшчэ 1 дом, а ў наступным плануецца пашырэнне паселішча яшчэ на 2 будынкі.
Актыўна даводзіцца да ладу і мясцовы Дом культуры: зараз дарабляецца фасад, ужо ўсталяваны шклопакеты. Рамонт плануецца скончыць да канца года.
Карытнае
Падыходзяць да свайго лагічнага канца рамонт-ныя работы, распачатыя ў 2008 годзе, калі вёсцы быў прысвоены статус аграгарадка. Капітальны рамонт праводзіўся ў музычнай школе, бібліятэцы, школе, краме, амбулаторыі, Савеце і клубе. Ва ўсіх пералічаных установах перарабляўся па новых стандартах ганак і прыбудоўваліся пандусы, каля большасці пакладзена плітка і зроблены ўнутраны касметычны рамонт.
Да таго ж у гэтым го-дзе на 4 брацкіх магілах па ініцыятыве сельскага Савета дэпутатаў былі ўсталяваны помнікі, а ў вёсцы Тарасавічы на мо-гілках была зроблена 300-метровая агароджа.
Вяззе
Адной з найбольш складаных задач, якія зараз даводзіцца вырашаць выканкаму Вяззеўскага сельсавета, з’яўляецца арганізацыя карыстання могілкамі, якія знаходзяцца ў ахоўнай зоне Асіповіцкага вадасховішча і ракі Свіслач.
Дзеючае экалагічнае заканадаўства дапускае на ўзгаданых тэрыторыях існаванне створаных раней месцаў пахавання, але катэгарычна забараняе пашырэнне іх плошчы. Каб неяк сумясціць устаноўленыя абмежаванні з рытуальнымі патрэбамі насельніцтва, сельвыканкаму даводзіцца ўжываць выключна нестандартныя падыходы.
Напрыклад, на Цяплушскіх могілках была праведзена перапланіроўка знешняга перыметру. Раней мяжой гэтых могілак быў шырокі кювет. Засыпаўшы яго, удалося атрымаць дадаткова каля 6 сотак зямлі, не выходзячы за існуючыя межы ўчастка.
На жаль, цяплушскі вопыт пашырэння могілак у іншых мясцінах ужыць немагчыма. Гэта азначае, што адзіным спосабам выслабанення месцаў для пахаванняў з’яўляецца адмаўленне ад устаноўкі агародж вакол помнікаў, што магло б павялічыць карысную плошчу могілак амаль удвая. Праўда, такая прапанова ідзе ў разрэз з нацыянальнай традыцыяй ушанавання памяці продкаў, таму жыхарамі сельсавета яна ўспрымаецца без асаблівага энтузіязму. У Вяззі, Орчы і Вярэйцах, дзе на мясцовых могіл-ках яшчэ ёсць пэўная колькасць свабодных участкаў, для пераканання мясцовых жыхароў ёсць запас часу, а вось перапоўненыя могілкі ў Зборску сельвыканкам быў вымушаны закрыць.
* * *
Беспрацоўе для жыхароў буйных паселішчаў сельсавета не з’яўляецца праблемай: практычна ў кожным з іх знаходзіцца некалькі суб’ектаў гаспадарання, ды і размешчаны недалёка райцэнтр дае магчымасць выбраць падыходзячае месца пастаяннай работы. Тым не менш, даволі значная колькасць праца-здольнага насельніцтва (у Вяззі — 4,5, Замошшы — 5, Малой Гарожы — каля 10%) лічыць прымальным для сябе жыць выключна з па-дзённых заробкаў: збору дзікарослай прадукцыі, пасьбы сялянскіх статкаў кароў, дапамогі ў выкананні гаспадарчых работ фізічным і юрыдычным асобам.
Iснаванне ўзгаданай формы самазанятасці можна было б вітаць, калі б не адно істотнае “але”: як правіла, яе ўдзельнікамі становяцца асобы, схільныя да злоўжывання алкаголю, асацыяльных паводзін, бытавой злачыннасці.
Па словах старшыні сельвыканкама Анатоля Гедраўца, барацьбе з гэтай непажаданай сацыяльна-эканамічнай з’явай істотна перашкаджае існаванне ў вёсках Савета стабільнага попыту на паслугі падзён-шчыкаў і адносна высокі ўзровень іх аплаты: у сярэднім за месяц на выкананні разавах падрадаў можна зарабіць да 500 тыс. руб.
* * *
У вёсцы Паташня ўзнікла і паспяхова дзейнічае таварыства ўласнікаў… каня. Некалькі гаспадароў тутэйшых сядзіб у складчыну набылі жывёлу, арганізавалі ёй месца ўтрымання і забяспечылі належны нагляд. Маючы неабходны інвентар, удзельнікі “таварыства” без лішніх клопатаў апрацоўваюць свае надзелы, нарыхтоўваюць дровы, выконваюць усе іншыя патрэбныя справы.
Трэба адзначыць, што ў свой час менавіта мясцовы Савет дэпутатаў выступіў з ініцыятывай стварэння такіх суполак, і прыклад паташненскіх жыхароў паказвае, якую немалую выгоду ад яе рэалізацыі могуць атрымаць усе вяскоўцы.
Сёння ж дэпутаты Вяззеўскага Савета вядуць тлумачальную работу з сялянамі-ўласнікамі коней, каб тыя атрымалі статус індывідуальных прадпрымальнікаў. Рэалізацыя гэтай задумкі дасць конеўладальнікам, па-першае, права аказваць паслугі аднавяскоўцам на законных падставах, а, па-другое, зробіць іх больш даступнымі і, не выключана, таннейшымі.

Последние новости

Образование

Летний оздоровительный период стартует уже через две недели. Где и как проведут это время наши дети?

19 мая 2025
Читать новость
Профилактика

ОГАИ ОВД Осиповичского райисполкома сообщает: с 18 по 24 мая Госавтоинспекцией будет проводиться республиканская профилактическая акция «Мотодвижение – без нарушений!»

19 мая 2025
Читать новость
Общество

Погода на неделю: потепление и грозы

19 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с наследным принцем Омана: мы стали не просто партнерами, а уже друзьями

19 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о сотрудничестве с Красноярским краем России: показатели неплохие, но потенциал гораздо больше

19 мая 2025
Читать новость
Общество

Самое – самое про востребованный торговый объект Глусского райпо на территории Осиповичского района — магазин “РгоЗапас”

19 мая 2025
Читать новость