Насустрач 140-годдзю горада Асіповічы сувенірныя

Кожная арганізацыя па-свойму рыхтуецца да
сустрэчы свята роднага горада. Не стаў выключэннем і Асіповіцкі філіял ААТ
«Магілёўсаюздрук”. Уважлівыя пакупнікі ўжо прыкмецілі, што апошнім часам у
кіёсках стала значна больш сувенірнай прадукцыі, прысвечанай нашаму райцэнтру.
Так, толькі розных «магнітаў” — драўляных і з пластыку — у наяўнасці больш за
паўсотні відаў. На іх выявы як сімвалаў горада, так і яго знакамітых месцаў,
архітэктурных пабудоў, помнікаў і проста маляўнічых краявідаў, на якія так
багата наша Асіповіччына. Прапануе «Магілёўсаюздрук” і вымпелы з тканіны з
сімволікай горада.

Пэўную «сувенірную” нішу займае і друкаваная
прадукцыя: да ўвагі пакупні-коў прадстаўлена 6 разна-віднасцей блакнотаў з выявамі
горада, жадаючыя ўжо зараз могуць набыць віншавальную паштоўку з «візіткай”
Асіповічаў — чыгуначным вакзалам. Карыстаюцца папулярнасцю сувенір-ныя
керамічныя талеркі на падстаўцы з ручным роспісам, якіх два віды: з сімволікай
Асіповічаў і Крыжа-Узві-жанскай царквой.

Дарэчы, на гэтым «саюздрукаўцы” спыняцца не
збіраюцца. У хуткім часе на паліцах кіёскаў з’явяцца тэматычныя наборы з
тузінам паштовак у кожным, таксама плануецца выданне інфармацыйнага буклета,
які будзе ўтрымліваць самыя розныя звесткі пра наш горад і раён, а таксама
адпаведныя фотаздымкі.

Последние новости

Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем