Нашы прафесіі: фактар небяспечнасці №112

Мастацтва нажываць ворагаў

Анастасія Сугака і Анжэла Петрачэнка ўпэўнены,
што ведаюць усе варыянты асіповіцкага брыдкаслоўя. Больш таго, непрыстойная
лаянка, якую чуюць, звычайна скіравана ў іх бок. Працуюць дзяўчыны ў ДУКВП
“Райсэрвіс” кантралёрамі па добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Бачыць такіх
работнікаў на сваім двары рады далёка не ўсе, таму сустракаюць іх па-рознаму…

Заключэнне дагавораў на вываз смецця ў прыватным
сектары — адзін з абавязкаў кантралёра. Раней дамову падпісвалі толькі
жадаючыя, а цяпер заключыць такі кантракт “Райсэрвіс” павінен з кожным
домаўласнікам. Неяк не адразу верыцца, што людзі дзеля эканоміі адной тысячы
беларускіх рублёў адмаўляюцца ад пэўных выгод такога супрацоўніцтва і ідуць
насуперак заканадаўству, аднак падчас назірання за работай кантралёраў гэта
стала відавочным.

На раніцу былі запланаваны вёскі Ясянёўка і
Люлева Ясенскага сельсавета. Адправіліся туды разам з яго работнікамі на
службовай машыне. Анжэла прызналася, што ў гэты раз пашанцавала, бо здараецца,
да глухіх вёсак, дзе нават і аўтобусы не бываюць, даводзіцца дабірацца пехатой.
Дарэчы, заключэнне дагавораў — справа, сумесная з Саветамі, таму іх кіраўнікі
па магчымасці даюць транспарт. Ды і з большай ахвотай людзі прадпісваюць
“паперы” ў прысутнасці знаёмых асоб. Дарэчы, адразу завіталі ў будынак Савета. Тут
на стале ляжаў дагавор, зірнуўшы ў які, нельга было стрымаць усмешку: вялізнымі
літарамі чырвоным стрыжнем у ім было напісана некалькі разоў “скасавана”, а на
другой старонцы — “скасавана за падман і гвалт”. Гэта нейкі спадар N сам сабе
“ануляваў” дакумент і прынёс яго ў кантору. “Так часта здараецца: людзі
спачатку згаджаюцца на вываз смецця, а на наступны дзень адмаўляюцца ад
паслугі. Але ж скасаваць пагадненне такім спосабам немагчыма”, — паясняе Насця.

…Машына спынілася ў Ясянёўцы. Здавалася б, у
першым і адзіным жылым доме паселішча не павінна ўзнікнуць спрэчак: падворак
прыбраны, мабыць, гаспадары сочаць за парадкам і будуць рады дапамозе. Аднак, у
чадным памяшканні нас сустрэла адзінокая бабуля, якая на папярэджанне аб тым,
што едкі дым небяспечны для здароўя, аблаяла нас, каб хутчэй зачынялі дзверы —
цяпло ж выходзіць. Эканомія тут была відавочная ва ўсім, таму да непаразумення
падрыхтаваліся адразу. Калі жанчына даведалася, з якой нагоды мы завіталі і
хочам “здзіраць” за камунальную паслугу “ажно” 1.180 рублёў кожны месяц, яна
заняла глухую абарону: маўляў, у мяне смецця няма, а калі якое і з’яўляецца,
дык палю ў печцы ці выкідваю ў яму.

Доўга прыйшлося тлумачыць, што такі спосаб
утылізацыі адыходаў небяспечны для здароўя гаспадыні і стану прыроды. Не
забыліся і папярэдзіць, што адмова ад цывілізаванай ачысткі падворка можа
скончыцца судовай справай, а забруджванне навакольнага асяроддзя караецца
штрафам. Аднак бабуля стаяла на сваім і ўрэшце напісала адмову. Адна з
кантралёраў пазней расказала: часам ад раз’юшаных жыхароў ні заключэння
дагавора, ні адмовы не дабіцца, прыходзіцца заяўляцца ў адно месца па некалькі
разоў, што часам небяспечна. Так, нядаўна на жанчыну, калегу Анжэлы і Насці,
неадэкватны домаўладальнік спусціў сабак, і дадому ёй прыйшлося вяртацца ў
разарваным адзенні…

У Люлева абставіны склаліся найлепшым чынам:
услед за намі ехала аўтакрама, таму жыхары вёскі ў адну хвіліну сабраліся каля
машыны з прадуктамі. Тут дакумент падпісалі ўсе без спрэчак. Мабыць, спрацавала
і тое, што звычайна суседзям няёмка адзін перад адным спрачацца з афіцыйнымі
асобамі. Толькі адна старая жанчына спрабавала нас пераканаць, што нямоглая і
не здолее выставіць смецце за плот. Але, калі ўбачылі, як тая паклала ў торбу
тры батоны і чатыры боханы хлеба, якія ў суме важаць не менш мяшка адыходаў,
узніклі пэўныя сумненні ў яе шчырасці.

…У горад вярталіся цягніком. За адносна
невялікі час мы паспелі змерзнуць, сяброўская гутарка ж сагравала. Дзяўчаты
расказвалі пра свае працоўныя абавязкі, якіх даволі шмат. Апрача аперацый з
дагаворамі, кантралёры наведваюць камунальных даўжнікоў. Тут таксама не
абыходзіцца без прыгод, бо ў асноўным гэта аматары спіртных напояў, якія не
заўсёды паводзяць сябе адэкватна. Але здараецца і такое, што даўжнікамі
становяцца па важных прычынах, напры-клад, цяжка захварэў блізкі чалавек, на
лячэнне якога аддалі ўсе зберажэнні… Па-чалавечы вельмі цяжка патрабаваць
грошы ад такіх лю-дзей.

Дарэчы, нярэдка такія “хаджэнні па
неплацельшчыках” не даюць жадаемых рэзультатаў: у адрозненне ад калег з УКП ЖКГ
і ДУКВП “Во-даканал”, якія здольны адключыць цяпло ці ваду, кантралёры
“Райсэрвісу” не могуць пакараць несумленнага грамадзяніна інакш, як словам.
Таму атрымліваецца, што апошніх не асабліва і баяцца.

А яшчэ дзяўчыны ўдзельнічаюць у рэйдах па
добраўпарадкаванні, разносяць па прыватным сектары квітанцыі і афармляюць
мноства справаздач па выкананай рабоце. “Папяровай валакіты” ў Анас-тасіі і
Анжэлы дастаткова, і гэта, бадай, самы нелюбімы пункт у рабоце.

Само сабой узнікла пытанне: ці не хочацца
змяніць ім месца працы, заробак тут невысокі, а нервы патрэбны жалезныя.
Кантралёры пры-зналіся, што часам узнікаюць такія думкі, але ёсць і важкія
прычыны, якія ўсё ж утрымліваюць. Напрыклад, Анжэла знаходзіцца на гэтай
паса-дзе амаль два гады і дасканала ведае свае абавязкі, заўсёды можа даць
дзельную параду Насці — чацвёртай па ліку напарніцы за гэты час і старэйшай
сястры. А яшчэ ў дзяўчын ёсць агульная рыса характару — пастаянства. Калі і
расстаюцца яны з чым-небудзь у сваім жыцці, то заўсёды з вялікім жалем…

Тамара ГОРЛАЧ.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем