да намесніка Прэм’ер-міністра краіны Сяргея Румаса, на які жыхароў Асіповіччыны запрасіла “раёнка” 24 мая, запісалася каля дзясятка чалавек, але праводзіў яго галоўны спецыяліст апарату Саўміна Валерый Астравумаў: дзяржаўныя справы запатрабавалі ад Сяргея Мікалаевіча тэрмінова наведаць Маскву.
З чым да яго ішлі ў чацвер гараджане і вяскоўцы? Адназначнага адказу няма, і да гэтага ўжо, здаецца, можна прызвычыцца: кожны ідзе з тым, што на сёння лічыць для сябе галоўным. Аднаго хвалявала добраўпарадкаванне вуліцы і вёскі, другому край як патрэбна месца ў інтэрнаце, чарговы наведвальнік не згодны з налічэннямі камунальных плацяжоў, патрабуе аднавіць парушаную суседам мяжу між зямельнымі ўчасткамі, не можа “выцягнуць” выплату ўзятага раней валютнага банкаўскага крэдыту…
Прозвішчы заяўнікаў называць не варта, а таму — толькі выніковая ацэнка чыноўніка са сталіцы наконт праведзенага ім прыёму і наогул работы з людзьмі работнікамі нашага райвыканкама:
— Яна станоўчая, бо ўжо самі пытанні не надуманыя, а цалкам “зямныя”, жыццёвыя. I людзі да ўлады звяртаюцца не толькі за дапамогай, а і з просьбай растлумачыць той-іншы складаны момант, ідуць параіцца. А калі няма разрыву між чыноўнікам і чалавекам, калі ўсё ідзе ў нармальным рэчышчы, тады і пытанні на месцах значна лепш вырашаюцца. Хаця некалькі зваротаў не мясцовага ўзроўню — іх забіраю ў Мінск, каб параіцца з адпаведнымі службамі, разабрацца і прыняць адпаведныя рашэнні. Хаця гэта, канечне, ні ў якім разе не сведчыць, што яны абавязкова будуць вырашаны станоўча — усё будзем рабіць толькі ў адпаведнасці з законам. Як, дарэчы, і дзейнічаюць у Асіповічах.