На духоўныя патрэбы №15

У нашым горадзе існуе добрая практыка сумеснай
дзейнасці школ і дзіцячай свецкай установы — ДУА «ЦТДіМ г. Асіповічы”. Распачалася
гэтая сумесная дзейнасць яшчэ тры гады назад, калі клуб «Калаж” пры Цэнтры
творчасці дзяцей і моладзі запрасіў на дабрачынныя ранішнікі да сябе навучэнцаў
уваскрэснай школы Крыжа-Уздзвіжанскага храма. Праз год падчас рэлігійнага свята
Святой Троіцы ў Цэнтр з валачобнамі выступленнямі наведаліся прадстаўнікі трох
уваскрэсных школ: Крыжа-Уздзвіжанскага (Асіповічы), Свята-Нікольскага (Свіслач)
і аднаго з бабруйскіх храмаў. Пасля гэтай сустрэчы айцец Андрэй, настаяцель
Свята-Нікольскага храма, запрасіў усіх удзельнікаў адсвяткаваць заканчэнне
навучальнага года на Свіслацкім замчышчы. Тады на замчышчы сабралася каля ста
чалавек, прычым не толькі ўдзельнікаў. Для дзяцей уваскрэсных школ і гурткоўцаў
ЦТДіМ былі арганізаваны розныя гульні, спартыўныя спаборніцтвы, праведзены
віктарыны па пройдзеным за год навучання матэрыяле на рэлігійную тэматыку,
духоўныя гутаркі.

Пачынаючы з 2009 года Цэнтрам арганізоўваюцца
выставы дэкаратыўных работ на духоўна-хрысціянскую тэматыку, якія праходзяць
адначасова з мерапрыемствамі па здаровым ладзе жыцця. У гэтых выставах актыўна
ўдзельнічае іерэй Генадзій. Падчас летняга аздараўленчага лагера пры Цэнтры
творчасці ім праводзяцца духоўныя гутаркі з дзецьмі, якія суправаджаюцца
праглядам фільмаў на адпаведную тэматыку. Таксама па запрашэнні свяшчэнніка на
Троіцу адбылася экскурсія па святых месцах у Прошчу гурткоўцаў, іх кіраўнікоў і
дырэктара ДУА «ЦТДіМ г. Асіповічы” Наталлі Пракопчык. Такое супрацоўніцтва з
іерэем Генадзіем на пачатку бягучага года мела адваротную сувязь: члены гуртка
«Школьны тэатр” і клуба «Калаж” пад кіраўніцтвам Ірыны Церабільнік пасля
ранішняй святочнай літургіі і выступлення будучых навучэнцаў уваскрэснай школы
паказалі батлеечную п’есу «Цар Ірад” у новай царкве «Усіх смуткуючых Радасць”.
Па словах бацюшкі, майстэрства батлеечнікаў яго парадавала, п’еса пра
нараджэнне  Хрыста сыграна цудоўна.
Акцёры таксама атрымалі задавальненне ад удзячнай публікі і падарункаў,
падрыхтаваных для іх клапатлівай рукой іерэя Генадзія і матушкі Ларысы. Словам,
такое супрацоўніцтва ўсім на карысць.

Святлана Брызінская, кіраўнік гуртка «Журналістыка”
пры ЦТДіМ.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем