На парадак дня сумеснага пасяджэння раённых прэзідыума Савета дэпутатаў і выканаўчага камітэта, якое прайшло 5 кастрычніка з удзелам намесніка пракурора Магілёўшчыны Сяргея Парфёнава, былі разгле-джаны прадстаўленне пракурора вобласці аб выкараненні парушэнняў заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў у дзейнасці суб’ектаў прафілактыкі раёна і перспектывы аптымізацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўстройства Асіповіччыны.
Даклады па першаму з іх, дапаўняючы адзін аднаго, зрабілі пракурор раёна Аляксандр Канецкі, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга і намеснік начальніка міліцыі Мікалай Гайваронскі.
Пэўныя арганізацыйна-практычныя меры ў рэгіёне ва ўзгаданым накірунку, як было адзначана, прыняты. Напрыклад, за 8 месяцаў назіраецца станоўчая дынаміка зніжэння злачыннасці: колькасць зарэгістраваных складае 635 супраць 690 за такі ж леташні перыяд. У наяўнасці памяншэнне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў (50-52), няма росту гвалтаванняў, разбояў і цяжкіх цялесных пашко-джанняў, скарацілася злачын-насць сярод непаўналетніх (22-29), колькасць грабяжоў (9-22) і крадзяжоў (356-391).
Ва ўсіх пассельвыканкамах створаны і працуюць 14 грамадскіх пунктаў аховы парадку, ёсць саветы прафілактыкі, дзейнічаюць народныя дружыны і г.д. Пытанні працаўладкавання асоб, вызваленых з устаноў крымінальна-выпраўленчай сістэмы, разглядаюцца на пасяджэннях назіральнай камісіі пры райвыканкаме.
Сёлета РАУС у суд раёна накіравана 28 спраў (летась — 12) на асоб, якія пакутуюць хранічным алкагалізмам і здзяйсняюць правапарушэнні, разгледжана 20 спраў (11), накіравана ў ЛПП 20 (7) чалавек.
Але ў наяўнасці і недахопы. Узровень злачыннасці ў раёне на 10 тысяч насельніцтва застаецца адным з самых высокіх у вобласці: за студзень-жнівень — 122,8 (8 месяцаў 2010 года — 134,6) пры ўзроўні злачыннасці па Магілёўшчыне 92,2 (96,8). Павялічылася колькасць забойстваў (3-2), хуліганстваў (18-12), злачынстваў супраць бяспекі дарожнага руху і эксплуатацыі транспарту (49-37), звязаных з незаконным абаротам наркатычных і псіхатропных рэчываў (31-28).
З 54 чалавек, якія вы- зваліліся з месцаў пазбаўлення волі, 19 атрымалі накіраванне на работу, а працаўладкавалася 11. Выяўлена 66 фактаў рэалізацыі грамадзянамі спіртных напояў.
Не ў поўнай меры адказвае прад’яўляемым патрабаванням работа па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў, папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагалізму адміністрацый і грамадскіх фарміраванняў; праводзіцца недастатковая работа па лячэнні пацыентаў з хранічным алкагалізмам метадам ка-дзіравання спецыялістамі аблнаркадыспансера; здараюцца нявыхады на дзяжурства дружын (ДЭУ-73 і райста); з 59 гандлёвых аб’ектаў раёна, працуючых вечарам і ноччу, толькі ў 24 устаноўлены камеры відэаназірання; маюць месца парушэнні закона пры правядзенні культурна-забаўляльных мерапрыемстваў на аб’ектах грамадскага харчавання; не ва ўсіх выпадках уласнікамі прыняты належныя меры па тэхумацаванні аб’ектаў і захаванасці сваёй маёмасці і г.д.
Старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч узняў са справаздачамі ў той дзень многіх, шэраг слушных заўваг зрабіў Сяргей Парфёнаў і другія. Сутнасць жа “размовы па душах” коратка можна ахарактарызаваць так: трэба іменна рабіць справу, а не выгляд, што ты яе робіш. Натуральна, гэта і знайшло адбітак у прынятым рашэнні з канкрэтным вызначэннем адказных за той-іншы накірунак дзейнасці і вызначанымі тэрмінамі выпраўлення недахопаў.
Што тычыцца другога пытання, то інфармацыю па яму зрабіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік. I прааналізаваўшы сацыяльна-эканамічны стан рабочых пасёлкаў, сельскіх населеных пунктаў, далейшае развіццё тэрыторый сельсаветаў, спецыфіку і склаўшыеся ўмовы пражывання насельніцтва і многія іншыя акалічнасці, члены прэзідыума райсавета і райвыканкама рашылі змяненне ў адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўстройства Асіповіцкага раёна не ўносіць.
Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”
5 июля 2025
Общество
Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.
5 июля 2025
Общество
“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна
4 июля 2025
Общество
Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах