Мясцовая ўлада: "Будзе цяжка, але павінны справіцца!" 31.12.09, № 108

Мясцовая ўлада
«Будзе цяжка, але павінны справіцца!»
Апошняе ў гэтым годзе пасяджэнне райвыканкама пад началам старшыні Пятра Шукаловіча, якое адбылося 24 снежня, было прысвечана найперш разгляду двух прынцыпова важных дакументаў — праекта прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Асіповіцкага раёна і раённага бюджэту на 2010 год.
Перад аддзелам эканомікі і фінансавым аддзелам райвыканкама, якія распрацоўвалі ўзгаданыя дакументы, стаяла складаная задача: з максімальна высокай да-кладнасцю спрагназіраваць развіццё гаспадаркі і сацыяльнай сферы Асіповіччыны ў нестабільных умовах сусветнага эканамічнага крызісу. Натуральна, пры правядзенні адпаведных разлікаў улічваўся магчымы ўплыў усіх адмоўных фактараў, аднак назапашаны раёнам эканамічны патэнцыял усё ж дазваляе глядзець у заўтра з пэўным (і галоўнае — абгрунтаваным!) аптымізмам.
Так, у параўнанні з аналагічнымі сёлетнімі паказчыкамі прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2010 год прадугледжвае значны рост (у супастаўных цэнах) выпуску прамысловай прадукцыі — 131%, вытворчасці спажывецкіх тавараў — 116,5%, сельскагаспадарчай прадукцыі — 113%. Адначасова прагназіруецца пашырэнне рынкаў збыту нашай прадукцыі на замежных рынках: экспарт тавараў павінен скласці як мінімум 128%, а экспарт паслуг дасягнуць 118%.
Высокімі будуць заставацца тэмпы ўводу ў эксплуатацыю жылля: на працягу года запланавана пабудаваць 36 тыс. м2.
Ускосна, хоць і дастаткова красамоўна, аб чакаемых змяненнях узроўню дабрабыту асіпаўчан сведчаць паказчыкі росту рознічнага тавараабароту — 114%, аказання платных паслуг насельніцтву — 113% і стварэння новых рабочых месцаў — 650.
Асіповіцкі бюджэт на 2010 год мае шэраг асаблівасцей, сярод якіх:
— пэўнае перавышэнне даходнай часткі над расходнай (прафіцыт), што дазваляе пакрыць узнікшую з-за сёлетніх экана-мічных праблем запазычанасць па бюджэтных крэдытах;
— зацвярджэнне шэрага новых нарматываў адлічэнняў у даход раёна са збіраемых на яго тэрыторыі падаткаў;
— утварэнне дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду аховы прыроды;
— захаванне практыкі прадастаўлення аднаразовых субсідый на будаўніцтва, рэканструкцыю альбо набыццё жылля і матэрыяльную падтрымку маладых альбо шматдзетных сямей у пагашэнні запазычанасці па банкаўскіх крэдытах, атрыманых з мэтай паляпшэння жыллёвых умоў.
Прынятыя на пасяджэнні райвыканкама ўзгаданыя праекты былі зацверджаны на праведзенай у той жа дзень сесіі раённага Савета дэпутатаў. Аналізуючы змест дакументаў, народныя вы-браннікі прызналі, што дасягненне адзначаных у іх паказчыкаў будзе справай нялёгкай. Тым не менш яны аднадушна выказалі ўпэўненасць, што асіпаўчане прыкладуць усе сілы для вырашэння пастаўленай перад нашым краем задач.
Жадаем жыць лепш — трэба працаваць больш. Iншага шляху нам не дадзена…

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем