Для многіх землякоў мінулыя выхадныя былі адметнымі: горад святкаваў Дзень нараджэння і Дзень машынабудаўніка. А прафесійнае свята аўтаагрэгатчыкаў для нашага райцэнтра — сапраўдная падзея. Такое спалучэнне надало святкаванню двайной важнасці, прынесла ўдвая больш радасці, пажаданняў ды шчырых усмешак.
Субота пачалася з урачыстасцей у гарадскім парку. Першым павіншаваў асіпаўчан намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Разам са шчырымі пажаданнямі далейшага росквіту горада ён уручыў старшыні Асіповіцкага райвыканкама Пятру Шукаловічу Ганаровую грамату Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё культурнай галіны ў рэгіёне.
Пётр Яфімавіч у сваім прывітальным слове нагадаў асноўныя гістарычныя вехі Асіповіччыны, выказаў словы ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія некалі сталі на абарону Радзімы, а, значыць, і нашага роднага горада. Кіраўнік раёна ўручыў многім жыхарам, у тым ліку і аўтаагрэгатчыкам Мікалаю Дубіне, Паліне Новік і Мікалаю Петухову, Ганаровыя граматы райвыканкама.
Дзень нараджэння — гэта заўсёды радасныя сустрэчы. Вынайшлі магчымасць наведаць Асіповічы і госці з гарадоў-пабрацімаў — раёна Гальянава Усходняй адміністрацыйнай акругі Масквы і малдоўскага горада Сынджэрэя. Свае віншаванні даслаў і балгарскі горад Траўна. Яго кіраўніцтва ўпэўнена, што зараз ёсць усе ўмовы для паглыблення і развіцця братэрскіх сувязей, а адміністрацыя Ялізаўскага гарадскога пасялення з Камчацкага краю ў сваім прывітанні адзначыла: “Няхай гэтае свята стане стымулам для адказнай работы на дабрабыт любімага горада і яго жыхароў, усіх, хто з гонарам называе сябе асіпаўчанінам”. Прыехалі павіншаваць суседзяў і госці з Пухавіцкага раёна. Поспехаў ва ўсіх пачынаннях зычыў наш алімпійскі чэмпіён — Ганаровы грамадзянін горада Андрэй Багдановіч.
Арганічна ўпляліся ў канву агульнага святкавання “Дажынкі”. На сцэну запрашаліся старшыні ўсіх сельгаскааператываў, і кожнаму было за што падзякаваць: у “Лапічах” атрымана самая высокая ўраджайнасць збожжавых — 43,5 цэнтнера з гектара, у “Чырвоным ударніку” сабраны самы вялікі вал зерня — 3,4 тысячы тон, у “Белшыне-агра” больш за ўсіх нарыхтавалі травяных кармоў…
Кіраўнікі гаспадарак атрымалі духмяныя караваі з сёлетняга ўраджаю, а старшыня СВК “Калгас “Лапічы” Мікалай Аляшкевіч ад імя ўсіх працаўнікоў ніў паабяцаў, што ўраджай-2012 будзе яшчэ багацейшым. Ахвотна верым! Не засталіся незаўважанымі і пераможцы жніва-2011: лепшыя хлебаробы атрымалі Ганаровыя граматы райвыканкама і Падзячныя лісты. Асаблівай увагай надзялілі лідараў маладзёжнага спаборніцтва.
Добрай традыцыяй стала віншаваць у Дзень горада маладых, якія для вяселля абралі менавіта гэтую дату. Сёлета пашанцавала Аляксандру і Таццяне Паўчын. Іх віталі Галіна Мікалаеўна і Васіль Іванавіч Пятровы, сямейнаму караблю якіх ужо больш за 40 гадоў. Маладая пара атрымала падарунак ад райарганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.
Свята горада абавязкова застанецца ў памяці фіналіс-так нядаўна прайшоўшага конкурсу “Міні-міс Асіповічы-2011”. Маленькіх прыгажунь шчыра віталі гледачы, а іх аднагодкі ў запале пачуццяў нават “прарваліся” да сцэны, ня-гледзячы ні на якія “кардоны”. Усе дзяўчаткі вельмі сімпатычныя і грацыёзныя, так што праз які год-другі ў нашым горадзе стане яшчэ больш сапраўдных прыгажунь! Тое, што юныя міс яшчэ і таленавітыя, даказала пераможца конкурсу Ксенія Раманчук, якая падарыла ўсім сваю завадную песню.
Падарунак ад райарганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” — мікрахвалевую печ — атрымаў 139-ы народжаны ў 2011 годзе асіпаўчанін Арсеній Раманоўскі.
Усе наведвальнікі свята мелі магчымасць правесці вольны час і цікава, і з карысцю. Напрыклад, прадэгуставаць і набыць прадукцыю РДУВП “Асіповіцкі хлебазавод”, ААТ “Асіповіцкі малочны камбінат” і “Асіповіцкі кансервавы завод”. Свае смачна-прывабныя гандлёвыя рады разгарнулі ААТ “Гандаль”, “Асіповіцкі камбінат грамадскага харчавання”, райста. Можна было запасціся на цэлы год вітаміннай прадукцыяй на сельскагаспадарчым кірмашы, тым больш, што многія ўжо атрымалі дзяржаўную дапамогу ў 500 тысяч рублёў. Асіпаўчане з задавальненнем набывалі капусту і моркву з “Карытнага”, цыбулю з “Пратасевічаў”, умомант “разляцеліся” яблыкі з “Лапіч”…
Сардэчна запрашалі завітаць на імправізаваныя падворкі сельскія клубы, не пакінула нікога абыякавым выстава сельгастэхнікі: калі яшчэ выдасца магчымасць пасядзець у кабіне магутнага “Ягуара” або падобнай на лунаход “Расы”?
Чакалі асіпаўчан і гасцей горада цікавыя сувеніры, якія прапаноўвалі многія ўстановы. Як расказала начальнік Асіповіцкага філіяла ААТ “Магілёўсаюздрук” Ірына Бабкова, часцей за ўсё наведвальнікі ў гэты дзень набывалі паветраныя шары з надпісам “Я люблю Беларусь”.
Увечары асіпаўчанам была прапанавана канцэртна-забаўляльная праграма з удзелам зорак беларускай эстрады. Заключным акордам свята стаў феерверк у глыбокім вераснёўскім небе…
Паралельна з асноўнымі святкаваннямі на працягу двух дзён праходзіў шэраг спартыўных мерапрыемстваў. На фізкультурна-аздараўленчым комплексе “АЗАА” адбыліся спарынгі мясцовай баскетбольнай каманды “Асіповічы” і гасцей “Гродна-93”. Аб тым, што гульні былі цікавымі, сведчыла вялікая колькасць балельшчыкаў у зале. Настрой не сапсавала нават тое, што наша каманда прайграла абодва разы — 84:90 і 69:92. Затое лепшым іграком турніру быў названы асіпаўчанін Андрэй Ольбрэхт. Пяць каманд удзельнічала ў першынстве па міні-футболу сярод навучэнцаў ДЮСШ. Лепшыя вынікі паказалі выхаванцы трэнера Аляксея Кавалёва. Салодкія прызы юным спартсменам-пераможцам прыйшліся да густу…
Адна з асаблівасцей Асіповіч у тым, што тут жыве нямала людзей, якія прыехалі з розных куткоў не толькі Беларусі, але і суседніх краін. Карыстаючыся магчымасцю, апытвала наведвальнікаў свята, ці задаволены яны, што іх лёс звязаны менавіта з Асіповічамі. Пераважна чула ў адказ: “Мы любім гэты горад!”
Разам з асіпаўчанамі святкавалі
Валянціна КОРБАЛЬ, Ніна ЦАРЫК і Дзмітрый САЎРЫЦКІ.
Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”
5 июля 2025
Общество
Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.
5 июля 2025
Общество
“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна
4 июля 2025
Общество
Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах
4 июля 2025
Год благоустройства
У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца
4 июля 2025
Общество
Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома