Мы не згубілі галоўнага: веры ва ўласныя сілы! (№ 17)



Менавіта такімі словамі можна вызначыць галоўны сэнс выступлення кіраўніка справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгора Вароніна, які напачатку раённага злёту перадавікоў даў ацэнку мінулагоднім дасягненням Асіповіччыны і акрэсліў агульную сітуацыю ў эканамічным жыцці вобласці.

Рыгор Аляксандравіч адзначыў што, ня-гледзячы на вядомыя цяжкасці, у цэлым мінулы год быў паспяховым для аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва, шэрага іншых ключавых галін народнай гаспадаркі, і гэта дазволіла захаваць створаны за папярэдні перыяд патэнцыял эканамічнага росту.

У апошнім годзе пяцігодкі, Го-дзе якасці, перад працоўнымі нашай краіны паўстаюць новыя, складаныя, адказныя, але цалкам рэальныя задачы: выканаць сёлетнія прагнозныя паказчыкі развіцця, а там, дзе гэта трэба, па-максімуму лікві-даваць дапушчанае ў 2009 годзе адставанне. І калі кожны будзе ў сваёй справе браць прыклад з тых рупліўцаў-землякоў, каму на раённым злёце перадавікоў уручалі Ганаровыя граматы аблвыканкама і райвыканкама, Падзячныя лісты старшыні райвыканкама ды іншыя ўзнагароды, наша заўтра абавязкова стане лепшым, чым дзень сённяшні.

…Заклік да дзеяння заўсёды мае большую «рухаючую сілу”, калі закладзеная ў ім матывацыя накіравана на дасягненне нейкай канкрэтнай, зразумелай і важкай не толькі для ўсіх разам, але і для кожнага паасобку мэты. Менавіта такую мэту прапанаваў працоўным горада і раёна паставіць перад сабой старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч.

Пётр Яфімавіч прызваў землякоў у гэтым і наступным годзе працаваць так, каб менавіта Асіповіцкі край стаў галоўным прэтэндэнтам на правядзенне рэспубліканскіх Дажынак-2012.

Тое, што наш раён патэнцыяльна здольны дасягнуць неабходных паказчыкаў развіцця для атрымання такога гонару, увогуле не выклікае сумненняў. Ну а ці здолеем праявіць дастаткова жадання, тое пакуль невядома. Але чаму б не даказаць нарэшце ўсёй краіне і самім сабе, што менавіта мы — асіпаўчане — лепшыя!

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем