Моладзь I вёска: расстаўляем прыярытэты

У тым, што вёсцы патрэбна моладзь, сумнявацца
не даводзіцца — без яе энтузіязму развіццё населеных пунктаў немагчыма. А вось
ці патрэбна сельская мясцовасць моладзі?

 Алена Волкава, 23 гады, хатняя гаспадыня, в.Пагарэлае:

 
Пераехалі з мужам сюды не так даўно. Гаспадар уладкаваўся на працу ў калгас,
нам выдзелілі добрую кватэру. Нічога не скажу наконт гэтага — задаволена.
Спачатку нават прыдбалі нейкую жыўнасць, садзілі невялікі агарод. Мяркую, што і
з маім працаўладкаваннем праблем не было б. Па спецыяльнасці я цырульнік, на
вёсцы гэтая прафесія таксама запатрабаваная. Але зарплата мужа не адпавядае
патрэбнасцям маладой сям’і. I не таму, што яны вельмі высокія, проста заробак
малы. Лічу гэта вялікім мінусам, таму не выключана, што адсюль пераедзем.

Мікалай ГайкевIч, 29 гадоў, галоўны інжынер СВК «Калгас
«Чырвоны ўдарнік”:

— Нарадзіўся ў Амінавічах, таму загартоўку
маю вясковую. У Клічаўскім аграрна-тэхнічным каледжы атрымаў спецыяльнасць
механіка. Зараз завочна вучуся ў ВНУ. Працаваць на вёсцы для мяне ўдвая
пачэсна. Любоў да тэхнікі, да сваёй зямлі прывіў бацька Iван Кузьміч. Жонка
таксама мае сельскую спецыяльнасць — ветурач. Лічу, што моладзь павінна працаваць
на вёсцы. Усё неабходнае ў калгасе для гэтага ў наяўнасці — было б жаданне.

Сняжана ЧуйкевIч, 24 гады, хатняя гаспадыня, в. Пагарэлае:

— Зараз знаходжуся ў дэкрэтным адпачынку. Да
вёскі ў цэлым адношуся станоўча, такое жыццё не пужае. З задавальненнем засталася
б тут і надалей, але не бачу перспектывы. Кожная маці, гадуючы сваіх дзяцей,
хоча стварыць для іх добрую будучыню. Сельскай моладзі, як і гараджанам,
таксама хацелася б мець дастойнае жыллё, месца працы, добры заробак. Плюс,
немалаважную ролю маюць мясцовыя аб’екты сацыякультурнага пры-значэння. Юнакі і
дзяўчаты з’язджаюць у пошуках лепшага. А так хацелася б, каб вёскі былі для
маладых людзей не толькі ўспамінамі аб дзяцінстве…

Кірыл Цяслёнак, 19 гадоў, слесар па рамонту аўтамабіляў, в.
Жорнаўка:

— Працую ў родным калгасе нядаўна, з мінулага
года. Пакуль што ўсё падабаецца. Думаю, нездарма скончыў Асіповіцкі
прафесійна-тэхнічны каледж. У планах і надалей заставацца ў Жорнаўцы.
Падабаецца рамантаваць тэхніку, у вольны час для сяброў іграю на гітары.

Людміла Сомчанка, 31 год, прадавец, в. Жорнаўка:

— Сама родам з Ліпеня, таму няма сумненняў,
ці змагу жыць на вёсцы. Для мяне яна — гэта раздолле, прыгажосць. Усе вясковыя
справы падабаюцца. У нас з мужам свая хата, маем гаспадарку. Выхоўваем дваіх
дзяцей. Ёсць і мара: хачу, каб дачка займалася харэаграфіяй — яе гэтая справа
надта захапляе. Але ж для гэтага трэба асобны педагог…

Ларыса Верабей.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость