Міласэрнасць Будзем толькі рады

Дараганаўскі сельсавет уключае ў сабе 14 населеных пунктаў. У кожнага з іхсвая гісторыя, звычаі і традыцыі, але аб’яднаны яны адзіным: клопатам з боку мясцовай улады. Па словах старшыні сельсавета Антаніны Сцяпанавай, ні адзін чалавек не павінен заставацца паза ўвагай. Кагосьці трэба проста выслухаць, камусьці дапамагчы своечасова вырашыць важнае пытанне ці сказаць ласкавае слова. Таму Антаніна Францаўна заўсёды ў гушчыні падзей, а некаторыя добрыя справы і сама ініцыіруе. Як, напрыклад, наступную.

Нядаўна ў Дараганаўскай участковай бальніцы адчыніла дзверы аддзяленне сястрынскага догляду на 25 месцаў, якое пераехала сюды з Татаркі,
гаворыць Сцяпанава. — Яго пацыенты ўжо немаладыя, некаторыя з-
за хваробы не ўстаюць з ложкаў. Многіх з іх ніхто не наведвае. Таму адзіныя людзі, якія заўсёды побач і падзяляюць са сваімі падапечнымі ў першую чаргу боль адзінотыперсанал бальніцы. Унесці ў жыццё жыхароў аддзялення хоць якую разнастайнасць можа любы з нас, калі завітае сюды ў госці. Ці ўсе сёння здольны на міласэрнасць? Напэўна, не. I тут патрэбны станоўчы прыклад. Паказаць яго павінны тыя, каму людзі давяраюць. Думаецца, што прадстаўнікоў мясцовай улады можна аднесці да такой катэгорыіі менавіта яны павінны быць наперадзе ўсіх добрых спраў.

Як толькі ў нас з’явілася аддзяленне, вырашылі, што будзем дапамагаць яму. Так сталася, што наваселле адбылося адразу пасля сустрэчы Новага года, і першае, што зрабіліпавіншавалі медперсанал і пацыентаў са святамі. Разам са мной палаты наведаў настаяцель СвятаПанцеляймонаўскага храма айцец Максім. Ён падрыхтаваў кожнаму насельніку салодкі падарунак і царкоўныя каляндарыкі, і трэба было бачыць вочы людзей, якім ужо даўно ніхто нічога не дарыўАкрамя гэтага, бацюшка пагутарыў з кожным пацыентам, адказаў на пытанні. А яшчэ для іх спяваў царкоўны хор. Вось так хоць на некалькі хвілін у 25 чалавек і адагрэліся сэрцы…

У гэты ж дзень Антаніна Францаўна ўручыла персаналу аддзялення падарункі і ад выканкама сельсаветаэлектрачайнікі прыйшліся якраз дарэчы.

Спадзяюся, што гэта не апошняя акцыя міласэрнасці, якая намі праведзена, — падсумоў-вае
старшыня сельсавета.
Сумесна з айцом Максімам возьмем шэфства над аддзяленнем сястрынскага догляду. Калі хто надумаецца таксама спрычыніцца да такой патрэбнай справы, бу-дзем толькі рады.

Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 6 ноября: кому повезет с деньгами, а кому понадобится терпение

6 ноября 2025
Читать новость
Происшествия

В Осиповичском районе задержан нетрезвый водитель

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Электронная цифровая подпись в Осиповичах: запись открыта

5 ноября 2025
Читать новость
Здравоохранение

Акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!» проходит в Осиповичском районе

5 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал доклады глав Комитета госконтроля и МВД

5 ноября 2025
Читать новость
ВНС

Делегаты Всебелорусского народного собрания. Ретроспектива.

5 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем