"Месца сустрэчы — дыялог" №104

“Эфектыўныя камунікацыі” — так
называўся першы трэнінг запланаванай навучальнай праграмы, які адбыўся ў
раённай паліклініцы ў рамках рэалізацыі праекта “Маладыя душой”
Гуманітарнай праграмы “Месца сустрэчы — дыялог”, арганізаванай МГА
“Узаемаразуменне” пры падтрымцы нямецкага фонду “Памяць,
адказнасць і будучыня”, Асіповіцкай пярвічнай арганізацыяй ГА
“Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”
у партнёрстве з “пярвічкай” ветэранаў-медыкаў.

Трэнінгавыя заняткі праводзіліся ў дзвюх
падгрупах па 15 чалавек. Трэнер — каардынатар адукацыйнага блока праекта
Таццяна Касцецкая. Запланаваны штомесячныя заняткі па красавік 2012 года. Мэта
— матываваць лідараў ветэранскага руху і прадстаўнікоў іншых грамадскіх
аб’яднанняў да сумеснай дзейнасці, сфарміраваць у іх уменне будаваць камунікацыі,
стымуляваць наладжванне стасункаў паміж пажылымі людзьмі, арганізоўваць
сумесную плённую работу.

Водгукі ўсіх удзельнікаў трэнінга, які доўжыўся
чатыры гадзіны, станоўчыя. У ходзе яго правядзення пачалі наладжвацца сувязі
паміж ветэранскімі арганізацыямі і зараджаюцца ідэі будучых ініцыятыў, якія ў
далейшым плануецца абмеркаваць, а лепшыя міні-праекты — рэалізаваць.

* * *

Днямі адбылася сустрэча актывістаў ветэранскіх
арганізацый па праграме падтрымкі “Месца сустрэчы — дыялог” з мэтай
аналі-зу і абмену інфармацыяй пра дзейнасць найбольш актыўных
“пярвічак”.

Напачатку слова ўзяў старшыня райсавета
ветэранаў Міхаіл Пятровіч Слесарэнка, які падзяліўся перспектывамі работы з
пажылымі людзьмі. Потым кіраўнік пярвічнай ветэранскай арганізацыі чыгуначнага
вузла Мікалай Іванавіч Гарадзіскі расказаў аб актывізацыі дзейнасці ў бягучым
годзе, нядаўніх экскурсіях у Батаніч-ны сад і на “Мінск-Арэну”,
акрэсліў планы на будучае.

Старшыня ветэранскай арганізацыі РАУС Міхаіл
Васільевіч Лагуцін падзяліўся вопытам стварэння савета. Была скарочана
колькасць членаў да 5, затое гэта — каманда аднадумцаў, актыўных, разумеючых
адзін аднаго, мабільных людзей. Сіламі саміх ветэранаў быў зроблены рамонт у
выдзеленым для работы памяшканні былой кацельні, і зараз гэта камфартабельны
ветэранскі пакой. У планах — стварэнне музея гісторыі Асіповіцкага РАУС. Ідзе
збор матэрыялу. Ствараецца база дадзеных па былых супрацоўніках і г.д.

З цікавасцю паслухалі ўдзельнікі сустрэчы
выступленне Яўгена Фёдаравіча Врублеўскага, які, працуючы ў гаркаме партыі,
стаяў ля вытокаў стварэння раённай арганізацыі ветэранаў вайны і працы. Ён
расказаў пра дзейнасць ветэранскага фарміравання тых даўніх гадоў, з цеплынёй
адазваўся пра работу першага старшыні Пятра Сяргеевіча Санковіча, успомніў аб
стварэнні раённага хору ветэранаў, многіх іншых слаўных справах.

Удзельнікі ветэранскай арганізацыі УАЗ
“Асіповіцкая ЦРБ” наглядна прадэманстравалі сваю дзейнасць выстаўкай
работ гурткоў па інтарэсах: па вязанні кручком, вышыўцы стужкамі,
бісерапляценні. Асабліва ўразіў усіх шасцігранны куфэрак, шчодра аздоблены
бісерам у выглядзе складанага перапляцення ўзораў. А песні былых медыцынскіх
работнікаў, якія выступілі перад прысутнымі, кранулі сваёй шчырасцю, багаццем
цудоўных галасоў.

Старшыня савета ветэранаў выразіў пажаданне выступіць
гэтым таленавітым людзям на 25-годдзі раённай ветэранскай арганізацыі, якое
будзе адзначацца ў лютым наступнага года. Многа слоў удзячнасці прагучала ў
адрас старшыні ветэранскай арганізацыі раённай бальніцы Зінаіды Канстанцінаўны
Пацкевіч, якая з’яўляецца сапраўдным прыкладам “ветэранскага важака”,
зараджаючы ўсіх уласным апты-мізмам і пазітыўнай энергетыкай.

Іна Заскевіч.

 

Последние новости

Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “ЮниИксЛабс” — ФК “Осиповичи” — 5:2

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Никто с работы не снимал”. Лукашенко об экс-руководителе Нацбанка Каллауре

9 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем