Меркаванне асіпаўчан: беражлівасць — гэта…

Наступны год у Беларусі — Год беражлівасці. Слоўнік дае наступнае тлумачэнне гэтага слова: сістэма дзеянняў, якая прыводзіць да ўмеранага расходу нейкіх рэсурсаў. А якія рэсурсы трэба берагчы ў першую чаргу? Вось думкі жыхароў раёна, якія маюць багаты жыццёвы вопыт.

Ядвіга Міхайлаўна Дамарад:

— Здароўе, любоў, прыгажосць. Зямлю трэба берагчы, старацца не забруджваць яе рознымі выкідамі, смеццем. Дзяржаўнасць мае патрэбу ў ахове, без яе мы ніхто, істоты без роду і племені. Людзей трэба берагчы. Многа гарэлкі пачалі піць — вельмі шкада…
Ганна Васільеўна Мысюціна:

— Берагчы трэба сваю сям’ю — яна даражэй за ўсё.

Міхаіл Сцяпанавіч Грышчук:

— У асабістым плане — уласнае здароўе, у глабальным — адносіны да акружаючых. Людзі скора адзічаюць: перасталі сустракацца, размаўляць, разам бавіць час. Тэлевізары і камп’ютары не лепшую службу саслужылі ў гэтай справе. Кожны сядзіць ва ўласнай норцы, перасталі хадзіць адзін да аднаго, цікавіцца адчуваннем, дапамагаць. I яшчэ, каб не пачалося выраджэнне людзей як класа, трэба берагчы прыроду.
Аляксандра Прохараўна Дабравольская:

— Галоўнае — зда-роўе. Яго так не хапае людзям, асабліва гэта адчуваецца з гадамі. I мы раней трымалі кароўку, каня, а зараз няма сіл і здароўя. А наогул, што маю — тое і берагу. Пяцёра дзяцей і 8 унукаў — вось мой скарб, які трэба цаніць.

Наталля Міхайлаўна Кандрацюк:

— Расліннасць трэба абараняць, дрэвы, кусты, кветкі, каб раслі на вуліцах, радавалі нас прыгажосцю. А то часта нехта псуе клумбы, вырывае з карэннем дэкаратыўныя расліны. Хочацца, каб было больш зеляніны навокал!

Яўген Iванавіч Санковіч:

— Тое, што вакол. Чамусьці некаторыя лічаць, што наш дабрабыт павінен ствараць хтосьці, і паводзяць сябе безадказна. Вось, у нашым пад’ездзе панадзіліся выбіваць шкло з аконных рам — ужо двойчы шкліў на сваім паверсе. Б’юць па ўсіх лесвічных пляцоўках. Такое ўражанне, што людзям няма куды дзяваць энергію. І не зловіш вінаватага, бо адбываецца такое варварства па начах.

Ларыса Iванаўна Данільчанка:

— Пенсію. Пражыць на паўтара мільёна вельмі цяжка, таму даводзіцца так размяркоў-ваць грошы, каб хапіла да наступнага месяца. Эканомлю на ўсім, купляю тое, што дзешавей. Да раскошы не прывыкла: была малалетнім вязнем, па стане здароўя адукацыю не змагла атрымаць, але 37 гадоў адпрацавала…

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем