Мары існуюць, каб ажыццяўляцца

Ведаеце,
без чаго не бывае «мы”? Канечне, без шматлікіх і самых розных асобна
ўзятых «я”. Сёння ў гасцінай «Асіповіцкага
краю” людзі, чыё «Я” можна смела пісаць з вялікай літарылідары цяперашнія і ўчарашнія раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання
«Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

Ларыса Волкава,
начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама.

Ларыса
Іванаўна,
Вы некалі ўзначалілі новую маладзёжную арганізацыю, імя якой
— БРСМ. Узгадаеце, як гэта было
?

— 6 верасня
споўнілася
10
гадоў з таго моманту, калі больш за 700 дэлегатаў з’езда
грамадскіх аб’яднанняў
«
Беларускі патрыятычны саюз моладзі” і «Беларускі
саюз моладзі” прынялі рашэнне аб стварэнні «Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі”. Гэтая арганізацыя і стала правапераемнікам камсамола Беларусі. Што датычна Асіповіччыны, то лёсавызначальная ўстаноўчая канферэнцыя адбылася 8 кастрычніка 2002 года. З таго часу і ідзём па жыцці з
БРСМ.

Што асабліва Вам імпануе ў дзейнасці аб’яднання ў
апошні час
?

Актыўная
работа са студэнцкай моладдзю. Гэтым летам раён прыняў 12 будаўнічых атрадаўтакога не было за ўсе 10 гадоў! Падабаецца, што ў арганізацыю прыйшлі тыя маладыя людзі, якія некалі былі школьнікаміактывістамі. Значыць, БРСМ выхоўвае ініцыятыўнасць і пазітыўны погляд на жыццё. Укараняюцца новыя формы работы, напрыклад, флэшмобы. Усё большую папулярнасць заваёўваюць групы ў сацыяльных сетках. У «Аднакласніках” гэта «Асіповіцкая моладзь”, «Вконтакте” «БРСМ у Асіповічах”. Інтэрнэт пашырае магчымасці адваротнай сувязі і спрыяе якасці
інфармацыйнай работы.

Ірына Бабкова,
начальнік Асіповіцкага філіяла
ААТ «Магілёў-саюздрук”.

Вы кіравалі маладзёжным аб’яднаннем у 2007-2010 гадах.
Што часцей за ўсё ўспамінаецца
?

Шмат
працавалі
над стварэннем станоўчага іміджу арганізацыі, і гэта ўдавалася. Праводзілі
яркія брэндавыя мерапрыемствы
напрыклад, не кожны
мог пахваліцца міжнароднымі «Дэбатамі”. Актывізавалі работу па прафілактыцы правапарушэнняў, узаемадзеянне з пракуратурай і РАУС. Актыўна супрацоўнічалі са СМІпра нашы справы пісалі не толькі раённая, але абласныя і рэспубліканскія
газеты.

Што для Вас асабіста значыць БРСМ?

Гэта
адзін з яркіх, насычаных цікавымі падзеямі перыядаў у маёй біяграфіі. Заўсёды з задавальненнем яго ўспамінаю. Зараз райкам БРСМ значна памаладзеў, і жадаю, каб энергіі хапіла на многія гады і многія
вяршыні.

Алена Надзеявец, першы сакратар раённага камітэта
БРСМ.

«Ні
дня без добрай справы”гэта пра юнакоў і дзяўчат, якія ўваходзяць ва
ўзначальваемую Вамі маладзёжную суполку
?

Менавіта!
Калі ўлічыць тое, што райарганізацыя налічвае 90 «пярвічак«, у якіх больш за 2.100 чалавек, то не здзіўляе, што кожны дзень адбываюцца якіянебудзь карысныя справы. Пачынаючы ад гульні на перапынку з малодшымі школьнікамі і завяршаючы маштабнымі акцыямі.

А без якіх людзей цяжка ўявіць асіповіцкі БРСМ?

— Усіх не пералічыш! Крыніцай ідэй валодае Яўгенія
Мацкевіч,
якая
была сакратаром «пярвічкі» ў першай школе, зараз вучыцца ў Магілёве, але ніколі не адмаўляецца паўдзельнічаць у розных мерапрыемствах. Сапраўдны актывіст Аляксандр Рачыцкі, які цяпер працуе на малочным камбінаце. Заўсёды ў першых радах настаўніца пачатковых класаў Анастасія Пінчук. Асаблівы дзякуй педагогамарганізатарам гімназіі і СШ 4 Ларысе Чысцяковай і Кацярыне Шалупенка, якія ў лічаныя хвіліны могуць мабілізаваць старшакласнікаў,
жывуць іх праблемамі.

Аб чым марыць першы сакратар раённага камітэта БРСМ?

Каб
моладзь, якая прыходзіць у арганізацыю, адчувала, што ў жыцці з’явілася штосьці важнае, адказнае, сапраўднае. Хацелася б узняць прэстыж арганізацыі да такога ўзроўню, каб кожны член БРСМ мог не проста расказваць аб ёй, але і адчуваць пры гэтым гонар. Каб кіраўніцтва прадпрыемстваў з разуменнем адносілася да маладзёжнай ініцыятывы…

Будзем імкнуцца да ажыццяўлення сваіх мар!

Последние новости

Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем