М.Яромаў: “Ганаруся, што мясцовай уладзе давяраюць” №17-18

Пра жыццё сельсавета, яго праблемы і дасягненні
распавядае старшыня Дрычынскага сельскага Савета дэпутатаў Мікалай Яромаў.

Задачы:

— Наш сельсавет невялікі, але пытанняў, з якімі
звяртаюцца землякі да мясцовай улады, дастаткова. Не лічу, што гэта дрэнна,
наадварот — гаворыць аб тым, што нам давяраюць, што мы здольны вырашыць людскія
цяжкасці. Плюс, гэта сведчыць пра чалавечую неабыякавасць. Наша задача —
зрабіць усё магчымае для стварэння дастойных умоў жыцця і працы людзей сельскай
мясцовасці, забяспечыць выкананне іх законных правоў і інтарэсаў.

Сярод пытанняў, якія штодня даводзіцца вырашаць,
— работа аўталавак, добраўпарадкаванне, нарыхтоўка і дастаўка дроў, рамонт
водаправода, калодзежаў, медыцынскае абслугоў-ванне, шматдзетныя і
нядобранадзейныя сем’і і г.д.

Нам дапамагаюць:

— Значную дапамогу мясцовай уладзе аказваюць
селькамы і старэйшыны вёсак — своеасаблівае сувязное звяно паміж насельніцтвам
і сельскім Саветам. Яны актыўна ўдзельнічаюць у вырашэнні пытанняў
добраўпарадкавання, закупаў лішкаў сельгаспрадукцыі, апрацоўцы прысядзібных
участкаў. Найбольш актыўныя памочнікі — Л.А.Жукавец (Вялікі Бор), Ф.В.Пінчук
(Канцы), А.А. Пышная (Дрычын) і другія.

Добраўпарадкаванне:

— Вялікую ўвагу надаём навядзенню парадку як у
населеных пунктах, так і на грамадзянскіх могілках, вайсковых пахаваннях.
Асноўныя віды дзейнасці — арганізацыя збору і вывазу смецця, рамонт, выраб і
ўстаноўка агароджы, азеляненне вуліц і ўтрыманне іх у належным са-нітарным стане.
Толькі за мінулы год было ліквідавана 35 несанкцыяніраваных сметнікаў,
адрамантавана 400 метраў агароджы, наведзены парадак на трох вясковых могілках,
спілавана 60 аварыйных і пасаджана 100 маладых дрэваў і кустоў.

Ветэраны:

— Наш сельскі Савет, як і астатнія, не пакідае
без увагі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. На жаль, засталося ў нас іх толькі
пяцёра. Кожнага з гэтых паважаных людзей наведваюць сацыяльныя работнікі.
Мясцовым урачом штогадова праводзяцца медыцынскія агляды. Па меры паступлення
выконваюцца ветэранскія просьбы: рамонт або замена печаў, электра-праводкі і
г.д. Робім абследаванні сацыяльна-бытавых умоў іх жыцця, проціпажарнага і
тэхнічнага стану жылля, устанавілі пажарныя апавяшчальнікі. Не забываем
віншаваць удзельнікаў вайны з дзяржаўнымі і асабістымі святамі. Актыўна тут
працуе дэпутат мясцовага Савета дэпутатаў Г.Т.Крывіцкая, якая наладзіла шэфскую
работу са школьнікамі па аказанні дапамогі ветэранам.

Праведзена значная работа па рэканструкцыі
вайсковых пахаванняў. Устанавілі 6 новых помнікаў, памянялі агароджы,
надмагільныя пліты. У гэтым накірунку будзем працягваць дзейнічаць і сёлета.

Нарматыўныя дакументы ў дзеяннI:

— Працягваем выконваць Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь № 70, які прадугледжвае знос старых і пустуючых дамоў. Пры
дапамозе СВК “Калгас імя Чарняхоўскага” былі складзены акты і знесены 4
пабудовы. У сучасны момант працягваецца работа ў дачыненні яшчэ 38 падобных
будынкаў.

У рамках Дзяржаўнай праграмы адраджэння і
развіцця сяла на тэрыторыі сельсавета створана два аграгарадкі — Вялікі Бор і
Дрычын, дзякуючы чаму адрамантаваны практычна ўсе аб’екты сацкультбыту, якія
знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета: амбулаторыя, аддзяленне сувязі, школы, ФАП
і клуб у Вялікім Бары, а таксама Дрычынскі сельскі Дом культуры.

Здаровы лад жыцця:

— Штогадова праводзіцца зімовая спартакіяда
паміж установамі і арганізацыямі, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета. Тры
разы на тыдзень па вечарах у Дрычынскім вучэбна-педагагічным комплексе ладзяцца
спаборніцтвы па валейболе, міні-футболе, тэнісе. Асаблівую актыўнасць у гэтым
праяўляюць дэпутаты У.У.Плітко, В.С.Бурнос і другія.

ДэмаграфIя:

— Хочацца закончыць на прыемнай ноце. У 2010
го-дзе ў нашым сельсавеце створана 4 маладыя сям’і і нарадзілася 7 немаўлят —
на пяць болей, чым у папярэднім годзе.

На тэрыторыі сельсавета пражывае 829 чалавек. З
іх 300 пенсіянераў, 100 дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў, 429 грамадзян
працаздольнага ўзросту.

Тамара ВАЛАДЗЬКО.

 

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем