Лепшыя вызначаны 29.01.10, № 7
Нядаўна адбылося падвядзенне вынікаў раённага конкурсу на лепшую пярвічную арганізацыю БРСМ сярод устаноў адукацыі Асіповіцкага раёна. Першая ў спісе пераможцаў пярвічка СШ № 1. Другі вынік у маладзёжнай суполкі СШ № 4, трэцяе месца «ўзялі” юнакі і дзяўчаты з ДУА «Гімназія г. Асіповічы”.
Вызначаны і пераможцы-ўдзельнікі абласнога праекта «Квітней, Магілёўшчына!”. Вышэйшую прыступку ў намінацыі «Мой двор — мой клопат” занялі члены БРСМ СШ № 1, а пярвічцы Градзянецкай СШ вікторыю прынеслі «Чысты бераг” і «Зберажом наш лес разам”. Старшакласнікі — члены маладзёжнай арганізацыі Осаўскага ВПК дзіцячы сад-базавая школа сталі лепшымі ў намінацыі «Расцвітай, мая Радзіма!”, а пярвічка Жорнаўскай СШ на I месцы ў «Багацці роднага краю”.
Так трымаць!
