Лебедзь на сядзібе

Лебедзь-шыпун —
рэдкі від вадаплаўных птушак. Дарослыя асобіны дасягаюць вагі 13 кілаграмаў пры
даўжыні цела 1,6 метра і размаху крылаў 2,4. Быў цалкам знішчаны ў Беларусі
напачатку

ХХ стагоддзя,
папуляцыя пачала аднаўляцца ў 60-я гады з-за міграцыі з Літвы і Польшчы. Сёння
колькасць асобін віду дасягнула дастаткова вялікага ўзроўню, таму захаванне
лебедзяў амаль не выклікае занепакоенасці.

Гэта — сітуацыя
ў цэлым. Што ж тычыцца непасрэдна нашага раёна, то тут лебедзі ўжо гадоў
пятнаццаць лічацца неад’емным элементам воднага пейзажу на буйных вадаёмах. Але
пазнаёміцца з прыгожай птушкай блізка ўдаецца мала каму — у звычайных умовах
лебедзі трымаюцца ад чалавека на значнай адлегласці. А вось бібліятэкару з Цэльскай
сельскай бібліятэкі Валянціне ЗлобIч пашанцавала!

Пачалася гэтая
гісторыя надвячоркам 27 снежня мінулага года. Настаўнікі вярталіся дадому і
ўбачылі каля школьнага плоту дзіўную птушку. Адначасова з людзьмі лебедзя
заўважылі і сабакі, якія адразу кінуліся на «няпрошанага госця”, так што птушку
давялося спачатку абараніць ад пагрозы, а потым ужо разглядаць уважліва.

Адразу
падалося, што гэта чорны лебедзь, аднак ён аказаўся звычайным — белым. Толькі
маладым, таму з шэрым пер’ем. Птушка была зусім знясіленая, амаль не магла
рухацца, але шыпела грозна і імкнулася ўшчыпнуць моцнай дзюбай кожнага, хто
неасцярожна набліжаўся. Педагогі параіліся і вырашылі звярнуцца за дапамогай да
Валянціны Злобіч.

Прапанова
прыняць удзел у выратавальнай аперацыі прыйшлася апошняй даспадобы. Валянціна
Мікалаеўна жывёлу любіць, трымае немалую хатнюю гаспадарку, наогул чалавек
цікаўны да розных жыццёвых прыгод.

Разам з мужам
яны адразу рушылі да знясіленай птушкі і пасля даволі працяглай «гульні ў
пятнашкі” злаўчыліся яе схапіць і перанесці ва ўласны хлеў.

Нечаканаму
госцю там адвялі шыкоўныя апартаменты: засцелены сухой саломай куток. Але
камфорт пастаялец ацаніў не адразу: два дні нічога не еў, трымаўся насцярожана
і паводзіў сябе агрэсіўна. I адкуль толькі сілы браліся: птушка важыла так
мала, нібы сапраўды, акрамя скуры і костак у яе арганізме нічога не засталося.

Праўда,
гаспадароў турбавалі не паводзіны лебе-дзя, а стан яго здароўя і распрацоўка
лячэбнага меню. Каб даведацца, як утрымліваць дзікую птушку, звязаліся з
ветэрынарнай і экалагічнай службамі, доўга блукалі па інтэрнэце. Але
хваляваліся дарэмна: лебедзь аказаўся цалкам здаровы, толькі знясілены голадам.
Ён, відаць, не здолеў падрыхтавацца да доўгага пералёту ў вырай, застаўся
зімаваць, але пры надыходзе моцных маразоў не знайшоў свабодны ад лёду ўчастак
рэчкі — увогуле, звычайная для нашага часу сітуацыя. Таму патрабавалася лячыць
яго ад авітамінозу, плюс даць магчымасць загаіцца пашкоджаным холадам нагам.

Што ж тычыцца
рацыёну, то лебедзь — яго назвалі Борка — аказаўся зусім непераборлівым, зусім
як звычайная гусь ці качка: ячмень, хлеб, ячневая каша, капуста… Так што калі
крыху асвоіўся, есці пачаў так, што толькі паспявай падаваць!

Сёння Борка
важыць каля 6 кілаграмаў, што ўжо крыху перавышае яго вага-ўзроставую норму.
З-за таго — па парадзе ветэрынараў — яму паступова змяншаюцца порцыі: птушку
плануецца выпусціць вясной на волю і пера- кормліваць яе непажадана.

Лебедзь
аказаўся разумным. Ён вельмі хутка ўцяміў, што людзі яму шкоды не зробяць, таму
да Валянціны Мікалаеўны і яе блізкіх адносіцца прыязна. Таксама знайшоў
«агульную мову” з катамі. Сяброўства такіх розных істот выглядае дзіўна, але ім
самім да «грамадскага меркавання” справы няма. А вось з курамі зносіны не
наладжваюцца. Магчыма, з-за розніцы інтэлектаў: куры на яго фоне выглядаюць
мітуслівымі і не вельмі разумнымі.

Як да
выратавання дзікай птушкі аднесліся аднавяскоўцы Валянціны Злобіч? Шчыра
кажучы, ніяк, хіба што назвалі жанчыну «маці Тэрэзай”. Прычым, не ўкладваючы ў
мянушку ніякай іроніі: усе ведаюць, што бібліятэкарка — чалавек спагадлівы да
чужога гора.

Ну а лебедзь?
Птушка як птушка, вясной на рацэ іх лятае мноства. Ніякай экзотыкі…

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем