Iснуе шмат розных навагодніх традыцый. I, бадай, самая распаўсюджаная і цікавая з іх — загадванне трох жаданняў. Кажуць, задуманае ў час, калі стрэлкі гадзінніка паказваюць поўнач, абавязкова здзяйсняецца. А што, калі і нам правесці эксперымент, падарыць па аднаму жаданню нашаму гораду? Тым больш, што наступаючы 2012 для Асіповіч — год 140-годдзя. Асіпаўчан, згодных на падарунак райцэнтру, знайшлося шмат. Якімі былі меркаванні? Вось некаторыя з іх:
Ніна Лапікава, настаўніца:
— Нашым дзецям не хапае казкі. Маю на ўвазе месца, дзе можна было б адпачыць, адзначыць дзень нараджэння з клоўнамі, паветранымі шарамі і гульнямі, проста разам з сябрамі паласавацца смачным марожаным. Таму загадаю, каб у горадзе было пабудавана дзіцячае кафэ і сучасная пляцоўка каля яго.
Альбіна Барысаўна Прановіч, пенсіянерка:
— Заўсёды сэрца сціскае туга, калі бачу бяздомных катоў і сабак. І з кожным годам, здаецца, іх становіцца ўсё больш. Добра было б, каб гэтыя бедныя жывёлы займелі сабе гаспадароў і свае куточкі ў цёплых кватэрах, а гэта значыць, каб людзі ў сэрцах мелі больш спагады.
Мікалай Петруковіч, вадзіцель:
— Няхай Новы год прынясе больш чысціні і ўтульнасці райцэнтру, а яго жыхарам — салідныя зарплаты.
Наталля Абражэвіч, інжынер-тэхнолаг:
— Хачу, каб у Асіповічах было менш даўгабудаў. Напрыклад, ужо каторы год “мазоліць” вочы недабудаваны магазін насупраць “Свіслачы”. А яшчэ — каб было менш “забягалавак”, а больш культурных устаноў.
Антон Баравік, майстар вытворчага навучання:
— Больш яркасці Асіповічам! У прамым і пераносным сэнсе. У позні час па некаторых вуліцах, нават не вельмі аддаленых ад цэнтра горада, нельга прайсці, такая цемень… Хочацца святла!
Галіна Аляксандраўна Мароз, пенсіянерка:
— Няхай у родных Асіповічах стане яшчэ больш добрых, сумленных, працавітых людзей. Любы горад і яго жыхароў нельга разглядаць асобна ад краіны. Таму жадаю, каб народ клапаціўся пра сваю Беларусь, а Беларусь — пра народ. I ўсё бу-дзе добра!
Районный историко-краеведческий музей участвует в IV Республиканской акции «Вандруй. Адчуй. Натхняйся»
20 мая 2025
Власть
“Разруха не в клозетах, а в головах”. Лукашенко указал на упущения в наведении порядка словами классика
20 мая 2025
Власть
“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами
20 мая 2025
Образование
Осиповчанка Анастасия Яцышена заняла 2 место в личном зачёте республиканских соревнований по летнему многоборью
20 мая 2025
Общество
Сегодня в зале заседаний райисполкома состоялась 14 сессия депутатов 29 созыва
20 мая 2025
Армия
Как рассказали в военном комиссариате Осиповичского и Кличевского районов, мероприятия призыва граждан на военную службу — срочную и в резерве — подходят к завершению