Купляем беларускае! 11.12.09
Купляем беларускае!
Імпартазамяшчэнне:
за ці супраць?
Змяншэнне залежнасці ад увозімых тавараў замежных вытворцаў — адна з задач прадпрыемстваў, якія выпускаюць беларускія тавары. І актуальнасць яе выклікана як падтрыманнем айчынных вытворцаў, так і павышэннем цэн на імпартныя вырабы.
Наша краіна можа вырабляць якасную прадукцыю, якая нічым не саступае замежнай. Да таго ж, беларускія тавары значна выйграюць па кошту. Гэтаму садзейнічае падтрымка дзяржавы ў галіне імпартазамяшчэння.
Цікава, што ж выбірае пакупнік?
Галіна, 35 гадоў:
— Пры выбары тавараў у першую чаргу звяртаю ўвагу на іх выгляд. Лічу, што тавар паві-нен прыцягваць вока. Да пры-кладу, зялёны гарошак, што прадаецца ў шкляных слоіках, купляю ў крайнім выпадку — не падабаецца белы асадак на дне. Хаця ён шкоды здароўю і не прыносіць, але ўсё ж выбіраю венгерскі ў бляшанцы. З беларускіх кансерваў ні на што не прамяняю рагачоўскую згушчонку і бярозаўскія мясныя кансервы. Вельмі паважаю гродзенскія каўбасы.
Анатоль, 43 гады:
— Наконт краіны-вытворцы ніколі не задумваюся — мне ўсё роўна. Купляю тое, што ёсць на прылаўку. З малочных тавараў выбіраю прадукцыю нашага малочнага камбіната. Сокі, як правіла, беларускія. А яблыкі — малдаўскія або польскія: яны адпавядаюць і цане, і якасці.
Ганна, 40 гадоў:
— Пры фарміраванні спажывецкага кошыка арыентуюся на фінансавыя магчымасці сям’і. Хлеб і малочныя прадукты — асіповіцкія. Каўбасы — гомельскія. Морапрадуктаў Беларусь сваіх не мае, для чаю і кавы таксама няма альтэрнатывы. Кансервы для салатаў звычайна выбіраю імпартныя. Мука і крупы — беларускія.
Як паведамілі ў ААТ “Гандаль”, таварыства працуе ў асноўным з беларускімі пастаўшчыкамі. Магазіны прапануюць сокі і нектары айчыннай вытворчасці, акрамя сока “Добрый”. 98% зялёнага гарошку, які знаходзіцца на прылаўках у нашых крамах, належыць Быхаўскаму кансерваваму заводу, і ён, дарэчы, асіпаўчанам падабаецца. А вось кансерваваная кукуруза пакуль што большым попытам карыстаецца замежная. Малочныя кансервы — толькі рагачоўскія, мясныя — аршан-скія і бярозаўскія. Мучныя вырабы таксама ўсе беларускія. З крупяных частка належыць мясцоваму вытворчаму ўчаст-ку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, доля грэчкі — клімавіцкая. Рыс закупляецца толькі беларускай расфасоўкі. Большасць макаронаў — з бакалеі Бабруйска, каўбасы — розных беларускіх вытворцаў, у тым ліку — Бабруйскага і Быхаўскага мясакамбінатаў. Усяго ў агульным аб’ёме рэалізацыя харчовай групы тавараў айчынных вытворцаў у ААТ “Гандаль” займае 98%.
Як кажуць, тавар трэба паказваць лепшым бокам. Асіповіцкія прадпрыемствы харчовай прамысловасці і гандляры імкнуцца рабіць гэта дастойна.
Каб асноўную нішу на рынку займалі тавары айчыннай вытворчасці, выкарыстоў-ваюцца розныя рычагі. Сярод іх — аналіз і кантроль за ўвозам асобных тавараў для выяўлення неабгрунтаванага імпарту і імпартазамяшчальных вытворчасцей, стварэнне розных праектаў і праграм, рэкламная дзейнасць як вы-творцаў, так і гандлёвых арганізацый.
Клопат дзяржавы ў адносінах да сваіх тавараў зразумелы: лозунг “Купляйце беларускае” пакупнік успрымае з пачуццём патрыятызму, і нікога ўжо не здзіўляюць трафарэты ў вітрынах “Прадукцыя Асіповіцкага малочнага камбіната” або “Прадукцыя Бабруйскага мясакамбіната”.
Ніна ВІКТОРЧЫК.
