Камунальная “кухня” Страсці вакол сметніка №64

Што хаваць, паспяхова выкананы план забеспячэння
амаль кожнага паселішча ўласным міні-палігонам альбо пляцоўкай часовага
ўтрымання адыходаў, аказаўся больш амбіцыёзным, чым удалым. Амаль адразу пасля
яго выканання стала зразумелым, што «шчыльная” сетка дыхтоўных сметнікаў не
здольна спыніць папаўненне несанкцыяніраваных радовішчаў адкідаў і да таго ж
надта дарагая ў абслугоўванні.

Аднак атрыманы вопыт дазволіў камунальнікам
вы-працаваць намнога больш дасканалую сістэму абарачэння адыходаў. Яе асноўны
прынцып — аптымізацыя сеткі міні-палігонаў і рэгулярны вываз смецця непасрэдна
з  аддаленых ад месцаў захавання адкідаў
сядзіб.

На жаль, у такім парадку супрацоўніцтва
«Райсэрвіса” з насельніцтвам ёсць адна прынцыповая загана: прад-прыемства
абслугоўвае толькі тых фізічных асоб, якія заключылі дамову аб аказанні
падобнай паслугі.

На працягу апошніх двух гадоў у «Райсэрвіс” ад
гаспадароў уласных сядзіб паступае ўсё большая колькасць заяў аб скасаванні
дамоў аб вывазе смецця. Матывіроўка заўсёды адна і, шчыра кажучы, простая да
прымітывізму: у мяне, маўляў, адкідаў няма. Зразумела, так не бывае, аднак  фармальна да падобнага тлумачэння ўсё ж не
прыдзярэшся.

У выніку «Райсэрвіс” пакрывае за кошт платных
па-слуг меншы аб’ём сваіх расходаў на ачыстку тэрыторый, а смецце, якога
«няма”, спакойна «перасяляецца” кудысьці ў лес альбо на… бліжэйшыя
кантэйнерныя пляцоўкі.

Зразумела, той, хто ўтварае несанкцыяніраваны
сметнік —  парушальнік, па якім плача
ладны штраф. А якія прэтэнзіі можна прад’явіць грамадзяніну, які выкідвае мех з
адыходамі ў спецыяльна прызначаную для таго скрыню?  Ён жа не робіць чагосьці дрэннага…. 

А вось і не заўсёды! Ёмістасці кантэйнерных
пляцовак і частата вывазу смецця  з іх
разлічваецца з улікам колькасці абслугоўваемага насельніцтва. Калі карыстацца
«чужымі” кантэйнерамі, то яны будуць запаўняцца — і перапаўняцца! — раней, чым
падыдзе час прыезду смеццявоза. Таму, па існуючых правілах, чалавек мае права
карыстацца толькі той кантэйнернай пляцоўкай, што прыпісана да яго дома, і за
карыстанне якой ён у абавязковым парадку плаціць таму ж «Райсэрвісу”.

Змагацца з няправільным размеркаваннем смецця па
кантэйнерных пляцоўках можна (у сэнсе — нарматыўная база дазваляе), аднак
злавіць чалавека, які незаконна ка-рыстаецца кантэйнерам, не прасцей, чым
патрапіць з гарматы ў вераб’я.

Самастойна з гэтага тупіку камунальнікі выйсця
знайсці не могуць, таму і звярнуліся на мінулым тыдні за дапамогай у райсавет
дэпутатаў. Мяркуецца, што актыўны ўдзел у тлумачальнай рабоце па заключэнні
дагавароў з «Райсэрвісам” з боку пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў
дазволіць палепшыць сітуацыю.  Хаця б на
пэўны час…

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Профилактика

В Осиповичском районе проходит Неделя нулевого травматизма

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 16 февраля для всех знаков Зодиака

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем