Iван Малаковіч: "Планы павінны рабіць жыццё землякоў камфортным!"

Iснуе не так і
шмат дакументаў, якія могуць перад намі наглядна прадставіць будучыню месца,
дзе мы жывём. У гэтым плане, бадай, выключэнне складае дакументацыя аддзела
архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама. Разам з яго начальнікам
Iванам
Малаковічам сёння і заглянем у некаторыя папкі, змест якіх тычыцца вясковых аграгарадкоў
і пасёлкаў раёна.

— Апошнія гады
на вёсцы вялося шырокае будаўніцтва, актыўна развівалася інфраструктура. Сёння
адраджэнне і развіцце сяла завершана. Што далей можна чакаць жыхарам
аграгарадкоў?

— Нельга
сказаць, што ў вёсках усё ўжо зроблена і яны не патрабуюць далейшых клопатаў.
Сродкі будуць укладацца ў развіццё інжынерных камунікацый: вода- і
газаправодаў, электразабеспячэння. Што тычыцца водных сетак, то ў асноўным
плануецца рэканструкцыя і пашырэнне існуючых. Зараз газіфікаваны аграгарадкі
Ясень, Вяззе, Лапічы, Свіслач, Жорнаўка, Ліпень, Вязаўніца, вёскі Малая Грава,
Пагарэлае, пасёлак Ялізава. Наступныя на чарзе за цэнтралізаваным блакітным
палівам — аграгарадкі Карытнае і Краснае, пасёлак Татарка. Хутчэй за ўсё, у
бліжэйшыя пяць гадоў запланаванае будзе выканана. Дзе газаправод ужо
пракладзены і ёсць магчымасць рабіць адгалі-наванні да маленькіх вёсак,
абавязкова гэтым скарыстаемся: няхай паўсюдна жыццё нашых землякоў будзе
камфортным!

I ў якую суму
зараз абыходзіцца падключыць уласную “кропку” да агульнай газавай трубы?

— Дзесьці каля
15 мільёнаў рублёў. Прычым для гарадскога і сельскага насельніцтва аплата
розная: калі гараджане за такую зручнасць павінны заплаціць 70% ад сумы, то
вяскоўцы — 30.

— Аб чым можна
даведацца з генеральнага плана рабочага пасёлка Ялізава?

— Гэты дакумент
распрацаваны, прайшоў экспертызу і зацверджаны для рэалізацыі ў мінулым годзе.
Тэрмін яго дзеяння — 2011-2030 гады. Чырвонай рысай у ім праходзіць “не
нашкодзіць”, што ў значнай ступені звязана з дзейнасцю мясцовага шклозавода,
санітарна-ахоўная зона якога — увесь пасёлак. Перад прадпрыемствам, якое
пастаянна мадэрнізуецца і развіваецца, у першую чаргу стаяць задачы праводзіць
кампенсацыйныя мерапрыемствы па стварэнні бяспечных умоў для лю-дзей і
навакольнага асяроддзя. Пасёлак будзе развівацца жыллёвым будаўніцтвам у
паўднёвым кірунку (у бок Краснага). З цягам часу на месцы цяперашняга ляснога
масіву паміж так званым “прыгарадам” і чыгункай на Магілёў узнікнуць жылыя
застройкі. Што тычыцца аб’ектаў для правядзення вольнага часу — спартыўных
пляцовак, зон адпачынку, — то яны будуць стварацца паўсямесна. Каб разгрузіць
пасёлак у плане транспартнага руху, плануецца зрабіць транзіт-ную дарогу
рэспублікан-скага значэння не па вуліцы Рамашкі, дзе яна зараз праходзіць, а
вынесці яе за населены пункт. Генпланам прадугледжаны і рэзервовыя тэрыторыі
для падтрымання градаўтваральных функцый пасёлка, дзе могуць будавацца малыя
прадпрыемствы з санітарнымі ахоўнымі зонамі не больш за 50 метраў.

— А чаго можна
чакаць жыхарам Татаркі?

— З-за
асаблівасцей яе размяшчэння — маецца на ўвазе блізкасць тарфянікаў — размова
можа ісці не аб тэрытарыяльным пашырэнні пасёлка, а аб большай унутранай
упарадкаванасці: рэканструкцыі цэнтральнай часткі, давя-дзенні да ладу таго,
што ўжо існуе. З цягам часу новыя сялібы можна бу-дзе ўбачыць у
паўднёва-ўсходняй частцы. Чакаюцца змяненні і ў транспартнай структуры: ёсць
па-трэба вынесці транзітны шлях транспарціроўкі торфу з пасёлка, бо пыл улетку
і гразь увосень ад праязджаючых машын з торфам ніякім чынам не са-дзейнічаюць
добраўпарадкаванню і настрою жыхароў. Асноўнае, на што варта звярнуць увагу ў
Татарцы — мадэрнізацыя і развіццё торфапрадпры-емства.

 

Зараз у “БелНДIПградабудаўніцтва” распрацоўваецца схема комплекснай
тэрытарыяльнай арганізацыі (СКТА) Асіповіцкага раёна, праект якой вызначае
стратэгічныя напрамкі ўстойлівага тэрытарыяльнага развіцця, рацыянальнага
выкарыстання і ўладкавання тэрыторыі з улікам рэсурсных магчымасцей, намячаемых
параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця, існуючых і магчымых у будучым
экалагічных абмежаванняў. Праектныя прапановы распрацаваны на перыяд да 2030
года. У іх адлюстраваны перспектывы сістэмы гарадскіх і сельскіх населеных
пунктаў, рэгіянальнага транспарту, інжынерна-тэхнічных сетак і збудаванняў,
аб’ектаў сацыяльнай сферы, адпачынку і турызму. Немалая ўвага ў дакуменце
надаецца ахове навакольнага асяроддзя, помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны і
г.д. Завяршыцца распрацоўка СКТА ў 2013 годзе.

Гутарыла Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Здравоохранение

Проект “Здоровые города и проселки”

11 июля 2025
Читать новость
Власть

“И нам ничего не будет страшно”. Лукашенко высказался про ИИ и призвал белорусов ценить то, что у них есть

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Вода из колодца: пить или не пить

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Заместитель председателя Осиповичского райисполкома проведет прямую линию

11 июля 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичском гарнизоне начал работать воспитательно-оздоровительный военно-патриотический круглосуточный лагерь “Юность”

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Заместитель председателя Могилевского облисполкома проведет прямую линию

11 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем