Грамадзянін — гэта гучыць горда!

«Мы — грамадзяне Беларусі» — так
называецца традыцыйная акцыя, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі, якую праводзіць
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. У рамках яе ўчора 32 лепшыя навучэнцы
ўстаноў адукацыі Асіповіччыны былі запрошаны ў райвыканкам для атрымання
пашпарта грамадзяніна краіны. Разам з асноўным дакументам хлопцам і дзяўчатам
уручылі кнігу «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь» і наказ старшыні
райвыканкама.

16-гадовыя беларусы атрымалі віншаванні ад
намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Шаўлюгі, ветэрана вайны, былога
настаўніка Міхаіла Падвойскага, старшыні райсавета ветэранаў Міхаіла Слесарэнкі.

Перад юнымі грамадзянамі з канцэртнымі нумарамі
выступілі творчыя калектывы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, а таксама
музычны калектыў СШ № 2 «Натхненне». На сустрэчы прысутнічалі
ветэраны вайны і працы, дэпутаты, школьнікі і навучэнцы каледжа.

…Пуцёўкі ў дарослае жыццё дадзены. Няхай жа
будучы шлях будзе светлым і радасным, як веснавое надвор’е гэтага святочнага
дня — Дня Канстытуцыі…

Іна Заскевіч.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем