Форум гарадоў-пабрацімаў
Днямі ў Мінску
адбылася чарговая сустрэча гарадоў-пабрацімаў і партнёраў Расіі і Беларусі, у
якой прымалі ўдзел кіраўнікі раёнаў і гарадоў, супрацоўнікі дзяржаўных органаў,
дырэктары прадпрыемстваў 90 гарадоў краін-суседак, якія маюць братэрскія
сувязі. Наш рэгіён на такім важным форуме прадстаўлялі старшыня райвыканкама
Пётр Шукаловіч і дырэктары завода жалезабетонных канструкцый і філіяла
«Белшына-агра” ААТ «Белшына” Уладзімір Юкоўскі і Алег Грышчанка.
Тэмай форуму,
на якім працавала тры секцыі, стала гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва ў сферы
жыллёвага будаўніцтва, перапрацоўваючай прамысловасці і сельскай гаспадаркі.
Так, першая секцыя, удзельнікі якой наведалі ААТ «Забудова”, разглядала пытанне
рэгіянальнага партнёрства. Як вядома, дадзеная арганізацыя вырабляе будаўнічыя
матэрыялы, і ды-рэктару ЖБК цікава было пазнаёміцца з вытворчым працэсам
прадпрыемства, якое займаецца выпускам прыблізна такой жа прадукцыі.
— «Забудова”
прыемна здзівіла, — гаворыць ён. — Сёння гэта цэлы вытворчы комплекс, на базе
якога ажыццяўляе дзейнасць некалькі заводаў, у тым ліку — будаўнічых
канструкцый і сухіх сумесяў. Гэтым жа займаемся і мы. Высокая культура
вытворчасці і такая ж прадукцыйнасць працы дазволілі комплексу заваяваць рынак
многіх краін СНД і Балтыі, куды ідзе 90 працэнтаў выпускаемай прадукцыі.
Па-добраму ім пазайздросціў. Дасягнуць іх узроўню нам пакуль цяжка, для гэтага
неабходна цалкам мадэрнізаваць вытворчасць. Але імкнуцца абавязкова трэба.
Кіраўнік
«Белшыны-агра” разам з калегамі наведаў прадпрыемствы сельскагаспадарчага
профілю — агракамбінаты «Дзяржынскі” і «Ждановічы”, дзе азнаёміўся са спосабамі
паспяховага вядзення гаспадарак аграрнага профілю.
У цэлым форум
паказаў, што вучыцца адзін у аднаго ёсць чаму. Кожны з удзельнікаў зрабіў
выснову: рухацца наперад можна толькі сумеснымі намаганнямі, выбі-раючы пры
гэтым самыя перспектыўныя накірун-кі.
Ніна
ВIКТОРЧЫК.
