Экспрэс-апытанне Чаго не хапае нашай моладзі? №88

Прыехаўшы па размеркаванні ў Асіповічы з Мінска,
я адразу заўважыла адсутнасць у гэтым маленькім, утульным горадзе тых аб’ектыў
для адпачынку, якімі фактычна штодня карыстаецца сталічная моладзь. Утульныя
бары і кафэ, боўлінг і шматлікія атракцыёны для дзяцей, 3D і 5D кінатэатры,
галерэі сучаснага мастацтва, шматлікія музеі і выставы са штомесяц новымі
экспазіцыямі беларускіх і замежным дзеячаў мастацтва, тэатры…

Ці патрэбны падобныя аб’екты райцэнтру? Альбо
мясцовая моладзь абыхо-дзіцца без іх, бо папросту… ніколі не наведвалі тэатр
ці картынг-цэнтр? Чаго не хапае ў Асіповічах? З гэтым пытаннем і звярнулася да
маладых гараджан.

Аляксандр, 21 год: «Не хапае забаўляльных
комплексаў — вымушаны ездзіць з сябрамі ў Мінск, каб цікава і разнастайна
адпачыць. Таксама не стае крамаў, што працуюць круглыя суткі. Яны ёсць, але іх
мала”.

Алена, 27 гадоў: «Вельмі не хапае забаў для
дзяцей. Чаму ў нас няма нармальнай дзіцячай пляцоўкі з батутамі, разнастайнымі
каруселямі і атракцыёнамі? Той жа цырк прыязджае толькі па святах. А ў іншы час
што дзецям рабіць? Iм проста няма дзе развівацца: тыя арэлі, што ёсць у дварах
дамоў, паламаныя альбо ў такім стане, што на іх небяспечна саджаць дзіця. А ў
шэрагу двароў наогул няма дзіцячых пляцовак…”

Кацярына, 23 гады: «Ведаеце, усё, што мне
патрэбна, у нашым гора-дзе ёсць. I месцаў для адпачынку дастаткова, і
прагуляцца па вуліцах ёсць дзе”.

Дзмітрый, 27 гадоў: «Устаноў для адпачынку не
хапае. Утульных кафэ, дзе можна культурна пасядзець з сябрамі. Ніводнай піцэрыі
няма, якая запатрабавана. Таксама не стае кафэ для дзяцей, куды можна прывесці
малое, каб з’есці смачнае марожанае, напрыклад. Не пра нашы кафетэрыі —
менавіта пра кафэ кажу”.

Алена, 25 гадоў: «Нешматлікім асіповіцкім
дзіцячым пляцоўкам не хапае дагледжанасці: многа паламаных арэляў,
непафарбаваныя, аблезлыя горкі і пясочніцы… Лічу, што было б не лішнім
заняцца іх добраўпарадкаваннем”.

Наталля, 31 год: «Жыву на паўднёвым баку горада,
і ў нас няма дзіцячай пляцоўкі. Хаця б такой, якая ў парку паўночнай часткі
Асіповічаў. Ужо не кажу пра атракцыёны, якія вельмі любяць дзеці. Чаму б і ў
нас не пабудаваць комплекс: арэлі, труба, горкі?..

Яшчэ вельмі не задавальняе праца нашай
жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Нядаўна праводзіліся нейкія рамонтныя работы, і
ў нашым доме адключылі ваду. Як у суботу пазбавілі гарачай вады, дык толькі ў
паня-дзелак уключылі! Праз некалькі дзён — тая ж праблема… Акрамя таго, вада
ідзе ржавая. Колькі ўжо рэчаў папсавала з-за гэтага! Iдзе нармальная вада — і
тут раптам жоўтая… Трэба вырашаць гэтыя праблемы”.

Ася ПАПЛАЎСКАЯ.

 

Последние новости

Общество

В интересах государства и людей: начальник ИМНС по Осиповичскому району Елена Папыльченко — о налогах, доходах и новшествах

12 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 12 июля для всех знаков Зодиака

12 июля 2026
Читать новость
Общество

У истоков отрасли: Осиповичский опытный лесхоз отметил 90-летие — история от дубрав до зубра

11 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июля для всех знаков Зодиака

11 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с первым заместителем Осиповичского райисполкома

10 июля 2026
Читать новость
Общество

«Часовые очереди» на АЗС — фейк? Корреспонденты «АК» проверили заправки Осиповичей

10 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем