“Эколаг.бай” запрашае 23.02.10, № 14


Прыкладна месяц назад пачаў дзейнічаць новы
Iнтэрнэт-рэсурс прыродаахоўнага накірунку — сайт ecolog.by. Аўтарам гэтага
цікавага інфармацыйнага праекта стаў Васіль Самусевіч — інжынер па ахове
навакольнага асяроддзя ААТ “АЗАА”.

Распавядаючы пра сваю распрацоўку, аўтар прызнаецца,
што ўзяцца за стварэнне эка-сайта натхніла ў першую чаргу жаданне мець больш
шырокае кола зносін з калегамі. Аднак амаль адразу стала зразумела, што логіка
развіцця гэтага інтэрнэт-рэсурса патрабуе ад стваральніка значна большага.

— Увогуле сайтаў, прысвечаных прамысловай экалогіі, у
рускамоўным сегменце “сусветнага павуціння” існуе нямала, аднак арыентаваных на
патрэбы беларускіх эколагаў-практыкаў сярод іх не было, — распавядае пра сваё
дзеці-шча Васіль Мікалаевіч. — Адсутнасць зручнай у карыстанні інфармацыйнай
базы і пляцоўкі для кантактаў замінае многім, так што стварэнне “віртуальнай
гасцёўні”, у якой былі б сабраны і сістэматызаваны разнастайныя звесткі аб
уплыве прамысловасці на стан навакольнага асяроддзя, напрошвалася само сабой.

Распачынаючы распрацоўку сайта, я не ставіў нейкіх
канкрэтных мэтаў — проста было цікава паглядзець, што можа атрымацца, ды
адначасова асвяжыць у памяці крыху падзабытыя інстытуцкія веды. Але сёння, калі
ecolog.by ужо мае звыш 50 пастаянных удзельнікаў і ў сярэднім каля 70
наведванняў штодзень (за месяц работы
вынік зусім нядрэнны! — Рэд.),
натуральна ўзнікаюць новыя планы па яго
ўдасканаленні і развіцці.

Неабходна стварыць жыццяздольны форум для абмену
думкамі і дзе можна было б атрымаць параду ад больш вопытных калег. Тэм для
абмеркавання дастаткова — тое ж абарачэнне адыходаў, інвентарызацыя выкідаў і
г.д.

Зараз сумесна з кафедрай прамысловай экалогіі БГТУ
працуем над вельмі цікавым праектам, мэтай якога з’яўляецца стварэнне базы
дадзеных аб усіх беларускіх інавацыях у галіне ачысткі прамысловых выкідаў,
пера-працоўцы другасных рэсурсаў.

Таксама хацелася б далучыць да сайта і экалагічную
грамадскасць: зрабіць свайго роду “Дошку ганьбы”, дзе кожны, хто заўважыў хібы
ў прыродаахоўнай рабоце, мог бы размясціць крытычны каментарый альбо
фотаздымак. У гэтай справе, натуральна, разлічваю на дапамогу землякоў: будзе
добра, калі ecolog.by прынясе карысць менавіта асіповіцкай прыро-дзе.

 

Последние новости

Здравоохранение

Накануне профессионального праздника в осиповичской райполиклинике чествовали медработников

17 июня 2025
Читать новость
Власть

“Чтобы что-то иметь, надо погорбатиться”. Лукашенко прямо ответил тем, кто ноет по поводу картошки

17 июня 2025
Читать новость
Общество

18 июня в Осиповичах пройдут прямые линии

17 июня 2025
Читать новость
Образование

Урачыстае ўшаноўванне выпускнікоў прайшло 13 чэрвеня на цэнтральнай плошчы Асіповічаў

17 июня 2025
Читать новость
Спорт и туризм

В ШШК “Дебют” прошел традиционный турнир по быстрым шахматам на призы районной газеты “Асіповіцкі край”

17 июня 2025
Читать новость
Благоустройство

В рабочем поселке проводятся ремонтные работы на площадках для установки новых мусорных контейнеров

17 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем