Экафорум у Брэсце №77

26-27 жніўня на тэрыторыі Брэсцкай вобласці
праходзілі мерапрыемствы фінала IX Рэспубліканскага
экалагічнага форуму. Сярод удзельнікаў былі і нашы
землякі: начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага
асяроддзя Анатоль Ждановіч прадстаўляў дзяржаўную сістэму абароны прыроды, а
карэспандэнт “раёнкі” Дзмітрый Саўрыцкі — неабыякавую да стану экалогіі роднага
краю грамадскасць.

Зразумела, падчас паездкі апошні не развітваўся
з блакнотам і фотаапаратам, маючы намер расказаць чытачам газеты аб убачаным на
Берасцейскай зямлі і, галоўнае — аб нестандартных падыходах да
прыродакарыстання і вырашэння экалагічных праблем.

Івацэвіцкі вопыт

Наўрад ці трэба каго пераконваць, што менавіта
рэкрэацыйны патэнцыял нашай прыроды з’яўляецца надзейным грунтам для развіцця
турыстычнай індустрыі. Аднак “зачапіць” аматара падарожжаў пры існуючым ў гэтай
сферы адпачынку багацці выбару можна толькі пры адной умове — трэба
за-інтрыгаваць яго чымсьці са-праўды незвычайным.

Дэлегацыі Магілёўскай вобласці давялося
пабачыць, як гэта робіцца на прыкла- дзе пасёлка Косава, што ў Івацэвіцкім
раёне.

Недалёка ад гэтага паселішча у свой час
нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка — наш знакаміты зямляк, які з’яўляецца нацыянальным
героем Беларусі, Польшчы, ЗША і Ганаровым грамадзянінам Францыі. Сядзіба, дзе
ён нарадзіўся і вырас, не захавалася, і нават дакладнае месца яе знаходжання
застаецца невядомым, аднак нават з такой няпэўнасці ўдалося атрымаць выгаду.

Дакладная рэканструкцыя фамільнага гнязда
Касцюшкаў, яна ж — тыповы фальварак сярэднестатыстычных шляхцічаў канца
ХVІІ-пачатку ХІХ стагоддзяў — была зроблена ў маляўнічай мясціне побач з
руінамі яшчэ аднаго гістарычнага будынка — палацам Пуслоўскіх.

Трэба выказаць павагу да работы ландшафтных
дызайнераў — новабудоўля ідэальна ўпісалася ў маляўнічы краявід, які ў сваю
чаргу быў дапоўнены вялікім штучным вадаёмам, элементамі паркавай расліннасці.

Ну і, зразумела, атрыманае прыродна-гістарычнае
хараство мае дастойнае аздабленне ў выглядзе належнага сэрвісу: утульнай
гасцініцы, рэстарана з шыкоўнай кухняй, прадуманай да дробязей зоны адпачынку.

Нядзіўна, што Косава вабіць шмат турыстаў.
Прычым не толькі айчынных: мноства палякаў, для якіх Касцюшка заўсёды быў
узорам змагара за свабоду, лічаць добрым тонам наведаць яго малую радзіму
падчас падарожжаў выхаднога дня. Як вынік — немалыя, але грунтоўна прадуманыя
інвестыцыі ў турыстычны аб’ект даюць Івацэвіцкаму раёну стабільны даход. І —
што сёння асабліва істотна — у свабодна канвертуемай валюце!

Увогуле, у Івацэвічах можна павучыцца не толькі
майстэрству пераўтвараць прыродны і культурны патэнцыял у жывыя грошы, але і
таму, як канцэнтраваць рэсурсы на ключавых пытаннях мясцовай экалогіі. Самы
ўражваючы прыклад таго — будаўніцтва станцый ачысткі пітной вады ад жалеза не
толькі ў райцэнтры, а і ў аграгарадках з дрэннай вадой.

Напэўна, кожны асіпаўчанін, даведаўшыся пра
такую “раскошу”, адчуе зайздрасць. I зразумела чаму.

Лесакарыстанне, абарачэнне адыходаў і многае
іншае

Адным з галоўных элементаў фінальнай часткі
экафоруму традыцыйна з’яўляецца спецыялізаваная выстава “Сучасныя тэхналогіі ў
галіне навакольнага асяроддзя і рацыянальнага прыродакарыстання”.

Гэты год ў нашай краіне аб’яўлены Годам лясоў,
таму зразумела, што асноўнай тэмай экспазіцыі ў Брэсце стаў лес, дакладней —
новыя шляхі павышэння эфектыўнасці карыстання ляснымі ўгоддзямі.

Магілёўшчыну прадстаўляла ДДЛГУ “Асіповіцкі
доследны лясгас”. У афармленні сваёй экспазіцыі прадпрыемства зрабіла акцэнт на
дасягненнях у вядзенні паляўнічай гаспадаркі і паляпшэнні пародавага складу
лясоў, чым цалкам упісалася ў магістральную тэндэнцыю развіцця айчыннай лясной
гаспадаркі. Але ж акрамя шырокіх дарог у лясной гаспадарцы існуюць прасёлкі ды
вузкія сцяжынкі, уздоўж якіх ляжаць некранутыя скарбы…

Многія ўдзельнікі выставы дэманстравалі свае
поспехі ў пабочным лесакарыстанні (пераважна стварэнні высокапрадукцыйных
ягаднікаў журавін), арганізацыі перапрацоўкі дароў лесу, зборы мёду і лекавых
ды араматычных раслін. Не адстаюць ад лесаводаў у асваенні карысных якасцей
дзікарослай флоры, а ў чымсьці іх і апераджаюць установы адукацыі. Так,
вырабленыя берасцейскімі школьнікамі з адмыслова падабраных (у залежнасці ад
тыпу тэмпераменту і патрэбнага ўздзеяння на чалавечы арганізм) кампазіцыі з
араматычных раслін і фітачаі выклікалі інтарэс ва ўсіх без выключэння ўдзельнікаў
форуму — бадай, кожны жадаў знайсці свой пах. Не пазбеглі спакусы адчуць
персаніфікаваны водар і смак нават VIP-асобы: міністр прыродных рэсурсаў і
аховы навакольнага асяроддзя Уладзімір Цалко, намеснік Прэм’ер-міністра Валерый
Іваноў…

Дарэчы, не менш эфектна выглядала яшчэ адна
распрацоўка юных эколагаў у галіне абарачэння другасных рэсурсаў. Мінская
гімназія № 19 прапанавала цікавую гульню, яна ж метад экспрэс-перапрацоўкі
макулатуры ў… навагоднія цацкі. Размочаная ў вадзе папера закладваецца ў
кухонны камбайн, дзе ўзбіваецца ў густую эмульсію. Атрыманую папяровую масу
заліваюць у звычайныя формачкі для пяску, а калі яна высыхае — вымаюць і
размалёўваюць.

Што тычыцца прамысловых навацый ў
рэсурса-зберажэнні, то найбольш цікавымі падаліся ўстаноўка для атрымання
паліўных брыкетаў з адыходаў дрэваапрацоўкі вытворчасці Баранавіцкага
станкабудаўнічага завода і палімерпясчаныя вырабы гомельскай фірмы
“Экапластсэрвіс”. Апошняе ноу-хау ўяўляе сабой просты да геніяльнасці спосаб
утылізацыі палімерных пластмас, тыповымі прадстаўнікамі якіх з’яўляюцца
агульнавядомыя поліэтылен (плёнка для парнікоў) і поліпрапілен (бутэлькі для
шампуняў і кетчупаў). Калі непатрэбныя больш вырабы з гэтых матэрыялаў
расплавіць і змяшаць з пэўнай колькасцю будаўнічага пяску, атрымаецца пластычная
і вельмі трывалая субстанцыя, з якой можна прэсаваць мноства карысных
прадметаў, у ліку якіх — заўсёды патрэбныя калодзежы і люкі для падземных
камунікацый, элементы ліўнёвай каналізацыі, тратуарная плітка і нават штучны
камень для брукавання аўтадарог. Пра палі-мерпясчаны брук ёсць сэнс расказаць
больш падрабязна: пры практычна роўных з бетонным аналагам трываласцю і
тэрмінам эксплуатацыі ён мае, як мінімум, дзве істотныя перавагі. У вільготнае
надвор’е ён не становіцца слізкім, а ў маразы на палімерпяску не ўтвараюцца
наледзі. Унікальныя якасці новага матэрыялу найлепшым чынам падыходзяць для
па-крыцця праезнай часткі вуліц і дарог каля прыпынкаў грамадскага транспарту.
Эканомія паліва і павелічэнне прабегу шын гарантуюцца.

Дарога бясконцая, як само жыццё

Штогадовы Рэспубліканскі экафорум як форму
аб’яднання намаганняў дзяржавы, вытворчасці і грамадства для паляпшэння стану
навакольнага асяроддзя можна лічыць беларускім вынаходніцтвам, якое спраўдзіла
чаканні і спрыяла паляпшэнню агульнага стану айчыннай прыроды. Пацвярджэнне
таму — інтарэс да нашага вопыту правядзення агульнанацыянальных прыродаахоўных
кампаній эколагаў з Польшчы, Украіны, Расіі, Літвы. Зразумела, нельга казаць аб
прамым перайманні — у “зялёных” суседніх краін іншыя магчымасці і прыярытэты. І
тым не менш, беласускія экафорумы цікавыя замежным калегам тым, што ствараюць
мноства магчымасцей, каб зрабіць для роднай прыроды штосьці сапраўднае і
дастойнае павагі. Многа ці мала робіць кожны чалавек паасобку, пытанне іншае, а
вось тое, што атрымліваецца ў цэлым, вельмі ёмка ахарактарызавала пастаянная
ўдзельніца экафорумнага руху загадчыца кафедры сельскагаспадарчай біятэхналогіі
і экалогіі Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі Валянціна Кругленя:

— З кожным годам патрабуецца ўсё меней часу і
сродкаў, каб надаць належны выгляд мясцінам, у якія збіраюцца на свае “дажынкі”
айчынныя эколагі. А гэта — самы красамоўны індыкатар інтэнсіўнасці
прыродаахоўнай работы ў нашай краіне.

Ды і саміх мясцін, дзе прырода адчувае сябе ў
бяспецы, становіцца болей. Сёння ў Беларусі ўжо каля 8% тэрыторыі мае той ці
іншы прыродаахоўны статус. Гэта горш сярэднееўрапейскіх паказчыкаў, так што
ёсць над чым працаваць.

А вось у эфектыўнасці прыродаахоўнага
заканадаўства наша краіна ў ліку сусветных лідэраў. У Беларусі дзейнічаюць адны
з самых жорсткіх у свеце стандартаў аховы прыроды.

Нам ёсць чым ганарыцца, аднак наперадзе ў
неабыякавых да стану прыроднага асяроддзя людзей яшчэ шмат важнай ды складанай
работы.

І так будзе заўсёды, бо дасягненне гармоніі ў
суіснаванні чалавека з прыродным наваколлем — працэс бясконцы, нібы само
жыццё…

Последние новости

Общество

Прямая линия с директором Осиповичского государственного колледжа

30 июня 2025
Читать новость
Общество

За каждой цифрой — продукция. 30 июня — День экономиста

30 июня 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с начальником отдела статистики труда Главного статистического управления области

30 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 30 июня для всех знаков зодиака

30 июня 2025
Читать новость
Общество

25 июня в Осиповичах прошли мероприятия в рамках Марафона молодежи и студенчества

29 июня 2025
Читать новость
Благоустройство

График вывоза отходов растительного происхождения с территории частного сектора города Осиповичи

29 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем