Дзень памяці №15

Штогод 15 лютага прадстаўнікі працоўных
калектываў Асиповиччыны, вайсковых часцей, грамадскіх арганізацый і г.д.
збіраюцца каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам на Алеі герояў, каб яшчэ раз
успомніць пра доўгую вайну, якую кіраўніцтва Савецкага Саюза ўсімі сіламі
хавала ад свайго народа.

Даўно няма вялікай дзяржавы, чые геапалітычныя
інтарэсы адстойвалі ў Афганістане і тысячы беларусаў, але памяць аб прыкрым
перыядзе нашай агульнай гісторыі і зараз не дае спакою ветэранам-«афганцам”,
аддаецца болем у сэрцах бацькоў і ўдоў загінуўшых воінаў…

У 9 гадзін раніцы воіны-інтэрнацыяналісты
сабраліся ў актавай зале СШ № 1 на традыцыйную сустрэчу з кіраўніцтвам раёна.
Старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Пузік, першы намеснік старшыні
райвыканкама Васіль Пятроўскі, начальнікі шэрагу аддзелаў райвыканкама адказалі
на пытанні, якія хвалююць асіповіцкіх «афганцаў”, агучылі накірункі дзейнасці,
у якіх раён разлічвае на дапамогу членаў ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў
Афганістане”.

Кульмінацыяй сустрэчы стала ўручэнне Ганаровай
граматы Магілёўскага аблвыканкама Віктару Чыгіру і Ганаровай граматы
Асіповіцкага райвыканкама Рубэну Аганаву — за іх актыўны ўдзел у
ваенна-патрыятычнай і грамадскай рабоце. Нікога з прысутных не пакінула
абыякавым літаратурна-мастацкая кампазіцыя, прысвечаная Дню памяці, якую
падрыхтавалі настаўнікі і вучні школы.

* * *

Мітынг-рэквіем на Алеі герояў — словы ўдзячнасці
былым воінам за іх мужнасць, ушанаванне памяці загінуўшых землякоў. Мінута
маўчання… Ружэйны салют…

…Мы ўсе памятаем пра Афганістан, і таму
ніводзін грамадзянін Беларусі больш не будзе адпраўлены за межы Радзімы для
ўдзелу ў баявых дзеяннях. Гэта — агульная пазіцыя нашага грамадства, якую
Кіраўнік дзяржавы прынцыпова і паслядоўна адстойвае на міжнародным узроўні.

Па заканчэнні мітынгу прадстаўнікі раённай
адміністрацыі ўсклалі кветкі на магілы загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў,
наведалі іх сем’і і ўручылі матэрыяльную дапамогу — сродкі, сабраныя раённай
структурай ГА «Беларускі фонд міру”.

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем