Дзень моладзі ў Асіповічах №55

Па стане на 1 студзеня б.г. у
рэспубліцы пражывалі 2.345 тысяч чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года. Штогод у
апошнюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень моладзі. У Асіповічах
гулянні з нагоды свята прыпалі на апошнюю суботу — адзначылі яго спачатку
спартакіядай, а потым — канцэртам і дыскатэкай.

Планавалася, што спартыўная
частка пройдзе ў гарадскім парку, аднак моцны вецер вымусіў спарт-сменаў
перабрацца ў САШ № 1. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 6 каманд: дзве з завода
аўтаагрэгатаў плюс з завода жалезабетонных канструкцый, станцыі Асіповічы,
упраўлення магістральных газаправодаў і ДУКВП «Водаканал”.

У спаборніцтвах па стрытболе
мацнейшай стала каманда АЗАА, у дартсе і гіравых змаганнях — водаканалаўцы. У
выніку I агульнае месца дасталася «Водаканалу”, а другое і трэцяе — камандам
аўтаагрэгатчыкаў.

Калі за арганізацыю
спартыўнага блока адказвалі аддзел па справах моладзі, райкам БРСМ і ФСК
«Алімпія”, то за канцэртную, конкурсную і танцавальную частку —
маладзёжна-падлеткавы цэнтр «Равеснік”. Дзве з паловай гадзіны слых і зрок
публікі радавалі танцавальныя калектывы МПЦ «Равеснік” — «Крышталь” і
«Імпульс”, раённага Цэнтра культуры — «Капрыз” і «Асарці”, а таксама дзяўчаты з
«Нон-стоп” Вяззеўскага Дома культуры. У захапленне прыйшлі прысутныя і ад
нумара мясцовага брэйкдансера Міхаіла Сасонкі, які на гэты раз выйшаў на сцэну
ў грыме міма.

Ганна ФАРЫДОВІЧ.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем