Дзень Незалежнасці — усенароднае свята №58

Будуць
помніць вякамі народы зямлі

Аб
нямецкай навале, аб лютым прымусе.

I
патомкам раскажуць, як мы здабылі

Вызваленне
і славу сваёй Беларусі.

30 чэрвеня. Чацвер. 18 гадзін вечара.
Глядзельная зала раённага Цэнтра культуры перапоўнена людзьмі, якія прыйшлі на
ўрачысты сход, прысвечаны галоўнаму святу беларускага народа — Дню
Незалежнасці. Сярод іх — і ветэраны Вялікай Айчыннай. На сцэне — ваенны
аркестр, у выкананні якога гучыць
музыка на патрыятычную тэматыку.

Уносяцца сцягі краіны, вобласці, раёна. Ля
мікрафона — першы намеснік старшыні райвыканкама Васіль Пятроўскі, які
напамінае прысутным аб жудасных днях мінулай вайны, аб гераізме і мужнасці
беларускага народа, называе прозвішчы тых, хто вы-зваляў Асіповічы ад ворагаў,
хто адважна змагаўся з фашыстамі ў партызанскіх атрадах. “Мы, нашчадкі
пакалення пераможцаў, усім абавязаны героям-вызваліцелям за іх нягаснучы
подзвіг. Нізкі зямны паклон вам, ветэраны. Няхай велічнае свята прынясе ў кожны
дом мір і згоду”, — адзначае Васіль Сямёнавіч.

Слова бярэ старшыня райсавета ветэранаў Міхаіл
Пятровіч Слесарэнка, які гаворыць пра значэнне Дня Незалежнасці, пра вялікі
ўклад у перамогу жыхароў нашага раёна. “Памятаць, паважаць і старацца, каб
ветэранам жылося лепш — абавязак кожнага з нас”.

Першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Алена Жы-ліцкая
выказвае падзяку вэтэранам за перамогу, а разам з ёю і за незалежнасць, дабытыя
ў баях, і абяцае, што ўсе намаганні моладзі будуць накіраваны на захаванне
патрыятычных традыцый. “Нам несці адказнасць за сённяшняе і будучае краіны”.

У гонар свята, а таксама ў рамках Міжнароднага
фестывалю народнай творчасці “Вянок дружбы” быў дадзены канцэрт, з якім
выступілі калектывы з Расіі і Украіны. Сваім цудоўным майстэрствам яны
заваявалі сэрцы асіпаўчан, якія на кожны нумар адклікаліся дружнымі воплескамі
і цёплымі ўсмешкамі. Галоўным акордам праграмы стала песня з такімі словамі:
“Славяне, нас всех святая Русь объединяет”.

* * *

У нядзелю родная Беларусь адзначыла двайное
свята — Дзень Незалежнасці (Дзень Рэспублікі)

і 67-ю гадавіну вызвалення ад гітлераўскіх
захопнікаў. Менавіта ў далёкім ужо сорак чацвёртым беларуская зямля вярнулася
да доўгачаканага мірнага жыцця.

Дзень выгнання ненавіснага ворага з роднай
краіны — гэта яшчэ і сімвал повязі часін, калі кожны з нас вяртаецца да
мінулага — як да вялікай гістарычнай і духоўнай спадчыны, якую трэба ведаць,
берагчы і шанаваць, прымнажаючы яе сваім розумам, працай, прадпрымальнасцю. Бо
цяперашняе не існуе без мінулага, як і без будучага…

Асіповічы, як і іншыя гарады і вёскі, у гэтыя
дні ўшаноўвалі ветэранаў Вялікай Айчыннай, аддавалі дані-ну памяці загінуўшым.
Так, на ўрачысты мітынг да мемарыяльнага комплексу “Алея Герояў”, разме-
шчанага ў гарадскім парку, прыйшлі сотні людзей, каб ускласці да помніка
воінаў-вызваліцеляў кветкі і вянкі, яшчэ і яшчэ раз пакланіцца іх светлай
памяці.

Пасля мітынгу распачаўся святочны канцэрт,
праграма якога была складзена так, каб гледачы змаглі паслухаць песні ваенных
часоў і сучасныя, ацаніць танцавальнае майстэрства артыстаў.

У гэты ж час жадаючыя маглі паспаборнічаць у
розных спартыўных мерапрыемствах, у горадзе майстроў набыць эксклюзіўныя рэчы,
зробленыя народнымі ўмельцамі, або проста адпачыць за кубкам кавы ці чаю.
Паралельна з гуляннямі ў парку на стадыёне “Лакаматыў” адбывалася матчавая
сустрэча па валейболе сярод аматарскіх каманд.

Тыя, хто не стаміўся на працягу святочнага дня,
з задавальненнем паўдзельнічалі ў вячэрняй культурна-забаўляльнай праграме.

Апошні акорд святочнай праграмы — калектыўнае
выкананне Дзяржаўнага гімна ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі “Спяём гімн
разам”.

Завяршыўся святочны дзень у родным горадзе
феерверкам.

Ніна ВIКТОРЧЫК.

 

Последние новости

Общество

Соревнования по шахматам и шашкам, посвященные Дню Независимости страны, провели 3 июля в Осиповичском ШШК “Дебют”

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Олег Дьяченко о независимой Беларуси

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Учора Асіповіцкі раён адным з першых прыступіў да ўборкі зерневых

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 8 июля для всех знаков зодиака

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 7 июля для всех знаков зодиака

7 июля 2025
Читать новость
Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем