Лічыцца, што снежань — параўнальна спакойная пара для механізатараў сельгаспрадпрыемстваў. Так яно, у прынцыпе, і ёсць, калі не адбываюцца якія-небудзь нерадавыя падзеі. Да разраду такіх і можна аднесці раённы конкурс прафесійнага майстэрства сярод маладых механізатараў. Адметна, што такое першынство на Асіповіччыне прайшло ўпершыню. Ініцыятарам яго выступіла начальнік па справах моладзі райвыканкама Ларыса Волкава, прапанову з задавальненнем падтрымаў і далучыўся да рэалізацыі запланаванага райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. У выніку творчага супрацоўніцтва атрымалася цікавае спаборніцтва.
Каб рознабакова ацаніць прафесійнае майстэрства, праводзіліся розныя іспыты. Судзейскую ролю ўзялі на сябе галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Уладзімір Нікалайчанка і галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар, начальнік Асіповіцкай інспекцыі Дзяржтэхнагляду Аляксандр Ждановіч. Тэарэтычная частка ўключала рашэнне білетаў па правілах дарожнага руху, тэхнічнай эксплуатацыі і ахове працы за адведзены пэўны час. Лепшыя веды на гэтым этапе паказаў Сяргей Баразна з ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”.
Яшчэ большую цікавасць у саміх хлопцаў вызвала практычная частка, якая праходзіла на базе СВК «Калгас «Авангард”: можна было па-глядзець, як спраўляюцца з заданнямі паплечнікі, самому ацаніць-параўнаць асабістыя ўменні. У майстэрні хлопцаў чакалі гідраўлічныя помпы. Іх патрабавалася разабраць, праверыць стан ушчыльняльнага кольца, сабраць назад, закруціўшы пры гэтым 6 балтоў. Аказваецца, гэтую аперацыю можна выканаць за 1 хвіліну 41 секунду — лепшы вынік, які паказаў механізатар з філіяла «Белшына-агра” ААТ «Белшына” Канстанцін Шароў.
Добра праявілі сябе хлопцы і ў конкурсе па ва-джэнні трактара. Трэба было ажыццявіць счэпку прычэпа, заехаць у бокс. Манеўры выконваліся дастаткова якасна ўсімі дзевяццю ўдзельнікамі, таму кожны і атрымаў па 10 балаў. Яно і не дзіўна — камандзіраваныя гаспадаркамі механізатары, нягледзячы на малады ўзрост, маюць вялікі практычны вопыт, многія знаёмы з трактарам з самага маленства.
Пакуль журы падводзіла канчатковыя вынікі, канкурсанты бавілі час за «салодкім сталом” ды абмеркаваннем сваіх механізатарскіх спраў — калі яшчэ надарыцца нагода пагутарыць з калегамі амаль з усіх СВК раёна? І вось — урачысты момант. Першае месца заняў «белшынавец” Шароў, другое — Раман Карыстаў з СВК «Калгас «Ясень”, трэцяе — механізатар «Лапічаў” Сяргей Лось. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Святлана Сідарэнка ўручыла ўсім удзельнікам заахвочвальныя прызы, а пераможцы атрымалі яшчэ і падарункі ад аддзела па справах моладзі райвыканкама.
Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн
24 апреля 2026
Общество
Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака
24 апреля 2026
Общество
Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака
23 апреля 2026
Культура
Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»
22 апреля 2026
Власть
Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов
22 апреля 2026
Власть
Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах