Для майстэрства заўсёды час №110

Лічыцца, што снежань — параўнальна спакойная
пара для механізатараў сельгаспрадпрыемстваў. Так яно, у прынцыпе, і ёсць, калі
не адбываюцца якія-небудзь нерадавыя падзеі. Да разраду такіх і можна аднесці
раённы конкурс прафесійнага майстэрства сярод маладых механізатараў. Адметна,
што такое першынство на Асіповіччыне прайшло ўпершыню. Ініцыятарам яго
выступіла начальнік па справах моладзі райвыканкама Ларыса Волкава, прапанову з
задавальненнем падтрымаў і далучыўся да рэалізацыі запланаванага райкам
прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. У выніку творчага супрацоўніцтва
атрымалася цікавае спаборніцтва.

Каб рознабакова ацаніць прафесійнае майстэрства,
праводзіліся розныя іспыты. Судзейскую ролю ўзялі на сябе галоўны спецыяліст
упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Уладзімір Нікалайчанка
і галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар, начальнік Асіповіцкай інспекцыі
Дзяржтэхнагляду Аляксандр Ждановіч. Тэарэтычная частка ўключала рашэнне білетаў
па правілах дарожнага руху, тэхнічнай эксплуатацыі і ахове працы за адведзены
пэўны час. Лепшыя веды на гэтым этапе паказаў Сяргей Баразна з ААТ
“Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”.

Яшчэ большую цікавасць у саміх хлопцаў вызвала
практычная частка, якая праходзіла на базе СВК “Калгас “Авангард”: можна было
па-глядзець, як спраўляюцца з заданнямі паплечнікі, самому ацаніць-параўнаць
асабістыя ўменні. У майстэрні хлопцаў чакалі гідраўлічныя помпы. Іх
патрабавалася разабраць, праверыць стан ушчыльняльнага кольца, сабраць назад,
закруціўшы пры гэтым 6 балтоў. Аказваецца, гэтую аперацыю можна выканаць за 1
хвіліну 41 секунду — лепшы вынік, які паказаў механізатар з філіяла
“Белшына-агра” ААТ “Белшына” Канстанцін Шароў.

Добра праявілі сябе хлопцы і ў конкурсе па
ва-джэнні трактара. Трэба было ажыццявіць счэпку прычэпа, заехаць у бокс.
Манеўры выконваліся дастаткова якасна ўсімі дзевяццю ўдзельнікамі, таму кожны і
атрымаў па 10 балаў. Яно і не дзіўна — камандзіраваныя гаспадаркамі
механізатары, нягледзячы на малады ўзрост, маюць вялікі практычны вопыт, многія
знаёмы з трактарам з самага маленства.

Пакуль журы падводзіла канчатковыя вынікі,
канкурсанты бавілі час за “салодкім сталом” ды абмеркаваннем сваіх
механізатарскіх спраў — калі яшчэ надарыцца нагода пагутарыць з калегамі амаль
з усіх СВК раёна? І вось — урачысты момант. Першае месца заняў “белшынавец”
Шароў, другое — Раман Карыстаў з СВК “Калгас “Ясень”, трэцяе — механізатар
“Лапічаў” Сяргей Лось. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Святлана
Сідарэнка ўручыла ўсім удзельнікам заахвочвальныя прызы, а пераможцы атрымалі
яшчэ і падарункі ад аддзела па справах моладзі райвыканкама.

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость
Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем