У склад Пратасевіцкага сельскага Савета ўваходзяць 22 вёскі, станцыі Дзераўцы і Верайцы, ваенныя гарадкі Цэль і Верайцы. Аграгарадкі Пратасевічы-Забалацце і Осава з’явіліся тут у 2009 і 2010 гадах адпаведна. На тэрыторыі сельсавета па даных на 01.01.2011 г. пражывала 1.607 чалавек: дзяцей да 18 гадоў — 321, 837 жыхароў працаздольнага ўзросту, 449 — пенсійнага.
Адзін са старэйшых населеных пунктаў — Пратасевічы. Упершыню ўпамінаецца ў 1513 годзе як вёска Свіслацкай воласці Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.