Дарожны патруль 24.11.09, № 97
Дарожны патруль
Кожны тыдзень на тэрыторыі раёна супрацоўнікамі Асіповіцкай дзяржаўтаінспекцыі выяўляецца каля 150 разнастайных парушэнняў правілаў дарожнага руху. Гэта — той узровень, якога можа дасягнуць дарожна-патрульная служба АДАІ наяўнымі і, шчыра кажучы, не надта вялікімі сіламі. У распараджэнні ДПС сёння ўсяго дзве машыны (увогуле іх тры, але адна зараз стаіць на рамонце), і, такім чынам, адзін экіпаж вядзе нагляд за дарожным рухам у горадзе, а другі кантралюе дарогі і вуліцы вёсак.
