Да 75-годдзя заснавання вобласці: невядомая Магілёўшчына

Наша вобласць лічыцца не вельмі багатай на культурна-гістарычную спадчыну, але на самой справе ў ёй шмат адметнасцей, знаёмства з якімі не толькі папаўняе кругагляд, але і абавязкова дае нагоду для эмацыянальнага водгуку: “Нічога сабе!”
Некаторыя з іх добра “раскручаныя”, але хапае і такіх, што пакуль ляжаць убаку ад турыстычных маршрутаў. Прапануем азнаёміцца з пяцёркай пунктаў, якія, здаецца, вартыя таго, каб наведаць іх у першую чаргу.
Дрыбінскі краязнаўчы музей
Музейная “фішка” — клуб шапавалаў, які праводзіць майстар-класы па вырабу валёнкаў для ўсіх жадаючых і адраджае ко-лішняе шапавальскае арга (прафесіянальны жаргон) — катрушніцкі лемязень.
Сёння гэтае старажытнае рамяство хутка набывае папулярнасць, а вырабы з лямца ўваходзяць у трэнд сучаснай моды.
Што ж тычыцца мясцовых энтузіястаў, то яны маюць сур’ёзны намер стаць зоркамі сусветнай велічыні: падалі заяўку ў ЮНЭСКА на прызнанне беларускага шапавальства часткай сусветнай культурнай спадчыны.

Баявая сінагога ў Быхаве
Наданне хрысціянскім культавым пабудовам абарончых уласцівасцей увогуле не лічыцца чымсьці незвычайным для Беларусі. А вось крэпасць-сінагогу можна ўбачыць толькі ў Быхаве.
Незвычайны будынак датуецца пачаткам XVII стагоддзя і больш стагоддзя актыўна прымяняўся ў абарончых мэтах. Падчас існавання Вялікага княства Літоўскага Быхаў належаў магнацкаму роду Сапегаў. Быхаўская сінагога нагадвае аналагічныя сінагогі, вядомыя ва ўладараннях Сапегаў на Украіне. Узводзіліся яны прыблізна ў адзін час і, не выключана, аднымі і тымі ж будаўнікамі.
Быхаўская сінагога пакуль не адрэстаўрыравана, і элемент занядбанасці надае ёй асаблівую — рамантычна-сумную аўру.

Маёнтак Булгака —
больш вядомы як Жыліцкі палац, размешчаны ў аднайменнай вёсцы Кіраўскага раёна.
Будаваўся ў перыяд з 1825 года да пачатку ХХ стагоддзя адным з тагачасных айчынных алігархаў — Iгнаціем Булгаком. Гаспадар маёнтка жадаў атрымаць палацава-паркавы ансамбль, здольны пацягацца ў прыгажосці з лепшымі палацамі Еўропы, і амаль дасягнуў пастаўленай мэты.
Пасля смерці Булгака маёнтак Жылічы адышоў да яго малодшага сына Эдгара. Апошні хоць і адносіўся з павагай да бацькоўскага праекта, але развіваць яго не лічыў патрэбным. I, напэўна, правільна рабіў, таму што пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі маёнтак быў адабраны на карысць дзяржавы.
У гады Савецкай улады ў палацы размяшчаліся розныя ўстановы, што спрыяла яго захаванню ў адносна добрым стане. Сёння ён адрэстаўрыраваны, мае статус музея-сядзібы. Па словах мясцовых жыхароў, тут ноччу можна ўбачыць прывід — невыразны абрыс, які падобны ці то на чалавечую постаць, ці то на слуп свету.
Паколькі “прыходзіць” прывід выключна ў адно месца і пры пэўных умовах асвятлення, не выключана, што гэта нейкі аптычны эфект, праяўленне якога было прадугле-джана пры ўзвядзенні палаца.

Замкавая гара ў Мсціслаўі
Гэты райцэнтр недарэмна называюць “беларускім Суздалем”. З жамчужынай расійскага “залатога кальца” старажытны беларускі горад яднае надзвычай прыгожае наваколле і вялікая колькасць захаваных у арыгінальным стане помнікаў старажытнага дойлідства. Толькі ў цэнтральнай яго частцы размешчана 15 турыстычных аб’ектаў.
Сімвалам Мсціслаўя можна лічыць Замкавую гару — адно з шасці ўзвышшаў, на якіх 870 гадоў назад быў заснаваны горад.

Наваколле вёскі Гарадок
Паселішча, якое знаходзіцца ў Глускім раёне, у асноўным вядомае сваёй Свята-Казьма-Дзям’янскай царквой, пабудаванай у 1866 годзе. Але ў вёсцы і недалёка ад яе ёсць нямала незвычайных аб’ектаў.
Адзін з іх — старажытны паштовы тракт — брукаваная дарога, пабудаваная адразу пасля ўваходу Усходніх зямель ВКЛ у Расійскую імперыю. Другі — гарадзішча, на якім да XVI стагоддзя існаваў горад Глуск. Дакладнае месца існавання Глуска Пагарэлага — ён быў знішчаны падчас адной са шматлікіх войнаў — вызначыў асіповіцкі краязнаўца Юрый Клеванец. Былы горад сёння ўяўляе могілкі вёскі з характэрнай назвай Гарадзішча. Вёска старажытная, і, да таго ж, каля яе знаходзіцца мост, аб якім мясцовыя жыхары кажуць: “Праз яго Напалеон бег і куляўся”.
Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем